Заказнік — прыродаахоўны аб’ект, абвешчаны ў мэтах захавання і аднаўлення (узнаўлення) каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў. У адрозненне ад запаведнікаў можа быць сталым або часовым; у заказніках магчыма частковае ўзяцце пад ахову жывёл, раслін і іншых прыродных рэсурсаў.
Класіфікацыя У залежнасці ад характару, мэты арганізацыі і неабходнасці рэжыму аховы заказніка падпадзяляюць на: ландшафтныя, лясныя, батанічныя, біялагічныя, заалагічныя, арніталагічныя, энтамалагічныя, іхтыялагічныя, гідралагічныя, геалагічныя, палеанталагічныя, карстава-спелеалагічныя.
Дзейнасць на тэрыторыі заказнікаў На тэрыторыі заказнікаў абмежаваная або забароненая дзейнасць, якая супярэчыць мэтам і задачам, прадугледжаных палажэннем пра іх. Гаспадарчая, навуковая і іншая дзейнасць, якая не супярэчыць мэтам і задачам заказнікаў, праводзяць з захаваннем агульных патрабаванняў да аховы навакольнага прыроднага асяроддзя.
Уладальнікі або карыстальнікі зямельных участкаў, водных і іншых прыродных аб’ектаў, абвешчаных заказнікамі, абавязваюцца забяспечыць рэжым іх аховы і захавання.
Літаратура
Катэгорыя:Ахоўныя прыродныя тэрыторыі
Катэгорыя:Экалагічная тэрміналогія