Уільям Кэмпбэл (англ. William C. Campbell; ) — амерыканскі вучоны-біяхімік ірландскага паходжання, доктар навук (1957, Вісконсінскі ўніверсітэт у Мадысане), прафесар Універсітэта Дру. У 2015 годзе ён падзяліў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне разам з Сатосі Омура і Ту Юю. Яны адкрылі новы клас лекаў на аснове авермектынаў — прадуктаў жыццядзейнасці грыбоў Streptomyces avermitilis, што дазволіла эфектыўна лячыць інфекцыі, якія пераносяць паразітычныя чарвякі.
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША