Безыменнае, Палыкаўскае — возера ў Беларусі, на мяжы Шклоўскага і Круглянскага раёнаў Магілёўскай вобласці, у басейне ракі Чарнаводка (працякае праз возера), за 17 км на захад ад горада Шклоў і за 13 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Круглае, прыкладна за 0,4 км на захад ад вёскі Палыкавічы, каля вёскі Азёры Круглянскага раёна.

Гідраграфія Плошча паверхні 0,343Морфометрические параметры озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» км², даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 400 м, Даўжыня берагавой лініі 2,45 км. Найбольшая глыбіня 2 (2,3) м. Сярэдняя глыбіня 1,2 (1,1) м. Плошча вадазбору 9,6 км². Аб’ём вады ў возеры 0,4 млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вакол возера пойма шырынёй да 150 м, месцамі забалочаная. Берагі пясчаныя, забалочаныя, месцамі параслі хмызняком. Уздоўж берагоў значна зарастае (чарот, аер).

Зноскі

Літаратура

 — С. 258

Ліст карты N-36-61. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1978—1982 гг.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 1. Морфометрические параметры озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Шклоўскага раёна