Курск () — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Курскай вобласці. Насельніцтва 406,4 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на берагах Сейма і яго прытока Тускара.
Гісторыя Заснаваны ў 10 ст., упершыню згадваецца пад 1032 годам (патэрык Пячэрскі) і 1095 годам (Лаўрэнцеўскі летапіс). Быў крэпасцю Кіеўскай Русі. Падчас татара-мангольскага нашэсця ў 1238 годзе быў разбураны, у 14 ст. захоплены войскамі ВКЛ. У 1508 годзе ўвайшоў у склад Маскоўскай дзяржавы. З канца 16 ст. Курская крэпасць была адным з апорных пунктаў абароны ад крымскіх татар. У 1648 годзе ў Курску адбылося буйное паўстанне. У 18 ст. страціў ваеннае значэнне, стаў гандлёвым горадам. З 1780 года — цэнтр намесніцтва, з 1797 года — губернскі горад. З 13 чэрвеня 1934 года — абласны цэнтр. З 3 лістапада 1941 па 8 лютага 1943 быў акупаваны нямецкімі войскамі.
Насельніцтва
Прамысловасць Курск — буйны прамысловы цэнтр, у горадзе развіта электратэхнічная прамысловасць, прыбора- і станкабудаванне, вытворчасць машын і абсталявання для аграрнага сектара, харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, вытворчасць гандлёвага абсталявання, падшыпнікаў і акумулятараў, Вытворчасць хімічных валокнаў і гуматэхнічных вырабаў, мэблі, вытворчасць лекаў, харчовая прамысловасць і іншага, энергетычныя прадпрыемствы горада — Курская ЦЭЦ-1, Курская ЦЭЦ-4 і Курская ЦЭЦ СЗР.
Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы горада Курска
ААТ «Авіяаўтаматыка імя У. У. Тарасава» (завод «Прыбор») Курская падшыпнікавая кампанія «АПЗ-20» Курскі завод ККД Курскі завод «Акумулятар» ТАА «Курскхімвалакно» ААТ «Курскрэзінатэхніка» АТ «Электраагрэгат» Курскі завод будаўнічых канструкцый ТАА «Фармстандарт-Лексредства» ТАА «Спецтэхналогія-Агра» ААТ «Курскі электраапаратны завод» (КЭАЗ) ЗАТ «Лічмаш» ТАА НВА «Кампазіт»
Адукацыя і культура Курскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Вядомыя асобы Барыс Сяргеевіч Косціч (1951—2025) — беларускі архітэктар. Альберт Паўловіч (1875—1951) — беларускі паэт-гумарыст. Аляксандр Уладзіміравіч Паветкін (нар. 1979) — баксёр. Мікалай Мікалаевіч Сідарэнка (1905—1980) — паэт і перакладчык. Вера Міхайлаўна Слабадзянюк (нар. 1938) — беларуская спартсменка (парашутны спорт). Уладзімір Іванавіч Слаўкоў (1926—1995) — беларускі акцёр. Алег Конанаў (нар. 1966) — футбольны трэнер.
Гарады-пабрацімы
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт адміністрацыі Курска
Катэгорыя:Гарады Курскай вобласці