Пагарэ́льцы (, ) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сноўскага сельсавета.
У 1940—1960 гадах цэнтр Пагарэлецкага сельсавета.
Славутасці
Прыдарожная капліца (1930-я гг.). Са слоў мясцовых жыхароў, у 1813 г. на гэтым месцы была збудавана капліца ў памяць салдатаў Дамініка Радзівіла, пахаваных на вясковых могілках. У 1930-х гг. на гістарычным месцы была пабудавана новая капліца.
Спасылкі
Катэгорыя:Сноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Нясвіжскага раёна