Шы́маны. Сустракаецца таксама варыянт Шыманы́ (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.

Назва Паводле М. Бірылы, старабеларускае Шиман, Шимон — варыянты хрысціянскага імені Сімон. Сюды ж польскае імя Szymon, а таксама беларускія прозвішчы Шыман, Шымановіч, Шыманоўскі і да т. п.Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мінск, 1966. С. 151-152.. Ёсць нямецкае прозвішча SchimannSchimann // Digitales Familiennamenwörterbuch Deutschlands.

З іншага боку, літоўскія прозвішчы Šimanas, Šimanis, Šimanys мяркуюцца ад старабалцкага двухасноўнага імені тыпу Ši-manasLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 929..

Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КасцяневічыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..

Насельніцтва 1921 год — 107 жыхароў, 20 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 103 жыхары, 18 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.

Спасылкі

Катэгорыя:Княгінінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна