Альшэ́ва (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета. Размешчана а за 58 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мядзел, за 198 км ад Мінска, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Лынтупы, каля левага берага ракі Страча.
Насельніцтва 1995 год — 55 жыхароў, 29 двароў.
Славутасці
Фрагменты былога сядзібна-паркавага ансамбля Хамінскіх (канец ХVІІІ — пачатак ХХ стагоддзя) на левым беразе ракі Страча — рэшткі сядзібнага дома фрагменты парку дзве гаспадарчыя пабудовы лядоўня (1887) стайня (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя)
Зборнік «Альшэўскі летапіс», створаны каля 1550 года, у XIX ст. захоўваўся ў бібліятэцы Альшэўскай сядзібы Аляксандра Хамінскага, ад гэтага і названы. Змяшчае спіс пашыранай рэдакцыі «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» перакладзены на польскую мову (самы ранні цяпер вядомы пераклад), а таксама польскі пераклад Статуту 1529 года. Цяпер зберагаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы.
Альшэўская парода коней — палепшаная ад беларускага запражнога каня, пароду разводзіў Аляксандр Хамінскі з канца ХІХ ст.. Перад Другой сусветнай вайной лічылі адной з лепшых для выкарыстання ў артылерыі, племянны матэрыял закуплялі арміі многіх еўрапейскіх краін.
Вядомыя асобы Станіслаў Хамінскі (1807—1886) — вайсковец і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі. Аляксандр Хамінскі (1859—1936) — палітык, публіцыст і грамадскі дзеяч. Людвік Хамінскі (1890—1958) — палітык, кнігавыдавец.
Крыніцы
Літаратура — С. 289.
Спасылкі
Катэгорыя:Свірскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя:Хамінскія