Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі () — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.

Біяграфія Нарадзіўся 6 (18) чэрвеня 1889 года ў Баранках ў сялянскай сям’і. Ахрышчаны праз тыдзень у Радасцкай царкве (Брэсцкі павет Гродзенская губерня).

У жніўні 1905 — чэрвені 1910 гадоў вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, па атрыманні атэстата паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, які скончыў вясной 1914 года. Таксама праслухаў поўны курс Археалагічнага інстытута і Усходняй акадэміі (грузінскага аддзела) ў Петраградзе. Да кастрычніцкага пераварота лічыўся кандыдатам, затым старшым кандыдатам пры Петраградскім акруговым судзе, чакаючы прызначэння.

У Пецярбургу жыў на Васільеўскім востраве — спачатку ў універсітэцкім гуртажытку (Філалагічны завулак, 3), затым на Кадэцкай лініі, д. 1 Весь Петроград на 1917 год. — С. 291..

Пасля кастрычніцкага перавароту загадваў арганізацыйна-інструктарскім аддзелам у Народным камісарыяце харчавання. Быў сябрам Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны ў Петраградзе. У ліпені 1921 года як рэпатрыянт выехаў у Польскую Рэспубліку.

Займаўся грамадскай працай. У лістападзе 1922 годзе абраны ў Сейм Польскай Рэспублікі, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У чэрвені 1923 года польскім судом пазбаўлены дэпутацкага мандата і польскага грамадзянства. Арыштаваны ў ліпені 1923 года і высланы з Польшчы.

Са снежня 1923 года ў Мінску. У лютым 1924 — ліпені 1925 года быў кіраўніком спраў і юрысконсультам Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. У 1925—1927 гадах на розных пасадах у ЦВК БССР. З 1 кастрычніка 1927 да 1 верасня 1929 года — дацэнт кафедры гісторыі польскай культуры педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Актыўна супрацоўнічаў з часопісамі «Полымя», «Савецкае будаўніцтва», газетамі «Савецкая Беларусь», «Звязда».

Звестак пра лёс пасля 1929 года няма. У «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» адзначана, што, «паводле некаторых звесткак», расстраляны ў 1940 годзе ў Старабельску (Варашылаўградская, цяпер Луганская, вобласць).

Сям’я Бацька — Сямён Філіпавіч Петашук, або Каліноўскі (нар. 3.9.1861), у адпаведным узросце прайшоў тэрміновую вайсковую службу, у чэрвені 1885 года зацверджаны камісіяй пры 26-й пяхотнай дывізіі ў званні фельчара, звольнены ў запас 6 студзеня 1887 года. З 21 чэрвеня 1889 года служыў фельчарам Сокальскай, з 17 лютага 1894 — Ваўкавыскай гарадской бальніцы. Здаў 25 чэрвеня 1902 года іспыты за курс павятовага вучылішча, пераведзены 27 лістапада 1903 года на пасаду бальнічнага наглядчыка. За выслугу гадоў атрымаў чыны калежскага рэгістратара ( 9 верасня 1906) і губернскага сакратара (ст. 5 верасня 1909). Быў жанаты з Алімпіядай Усцінаўнай Кедуновіч «лацінскага веравызнання». Меў сыноў Уладзіміра (6.6.1889), Леаніда (15.2.1892) і Мікалая (15.6.1894).

Бібліяграфія Зямельная палітыка ў Польшчы // Полымя. 1925, № 5; Палітычныя партыі і аб’яднанні ў сучаснай Польшчы // Полымя. 1926, № 2, 4—5; Краткий обзор экономического и финансового положения Польши // Савецкае будаўніцтва. 1926, № 1; Торговые договоры Польши // Савецкае будаўніцтва. 1926, № 4.

Крыніцы

Літаратура

-- С. 406-407.

Спасылкі

Катэгорыя:Члены Беларускага пасольскага клуба Катэгорыя:Нарадзіліся ў Камянецкім раёне Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 1 склікання Катэгорыя:Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР