Стро́чыца (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шчомысліцкага сельсавета.
На паўночны ўсход ад вёскі, за ракой Пціч размешчаны Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. За 1,5 км на паўночны захад знаходзіцца г.зв. Строчыцкае гарадзішча (болей вядомае як Гарадзішча на Менцы).
У 1924—1939 гадах цэнтр Строчыцкага сельсавета.
Назва Сярод эйшышскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 года — «Шымъко Строчевич»Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 89.. У ХІХ ст. фіксаваліся прозвішчы Строч (Празарокі), Страч (Варняны), Страчэўскі (Беняконі)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-M9GK-L?i=434&cc=4166194&cat=1116939https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-K3G5-1?i=719&lang=enhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-Z9FW-N?i=92&cat=742007, ёсць літоўскае патранімічнае Stračkaitishttps://pavardes.lki.lt/?pv=1ccf19f6cc1ea705cb9f9bbd5aec3a42.
Гісторыя У 1709 годзе згадваецца як вёска Строчыцы ў складзе фальварка Гарадзішча ў Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 1247.
Насельніцтва 1999 — 96 чалавек. 2010 — 61 чалавек.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Шчомысліцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна