Шаршу́ны. Сустракаецца таксама варыянт Шаршуны́ (, ) — аграгарадок (да 2014 г. пасёлак) у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета.
Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Шаршуны паходзіць ад прозвішча Шаршун (значэнне асновы — «шэршань»)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 410.. М. Бірыла, прозвішчы Шаршун, Шэршун, Шаршуновіч тлумачыць ад украінскага шершун «шэршань»М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 469..
Ёсць літоўскае прозвішча Šaršūnas, якое выводзяць ад Šaršas, ŠaršysLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 892..
Прыкметныя мясціны За вёскай Шаршуны, калі ехаць на Даўбарова, —добраўпарадкаваныя крыніцы, з якіх плыні злева цякуць у раку Удру. Цераз раку, на яе левым беразе — вёска Курганы, названая так ад наяўнасці курганоў.
За некалькі кіламетраў ад Шаршунаў ва ўсходні бок — балцкае гарадзішча ля вёскі Дворышча.
Царква У 2018 годзе пачалося будаўніцтва храмавага комплексу св. Іаана Прадцечы на сродкі вядомага расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцырыева.Миллиардер Гуцериев построит под Минском храмовый комплекс
3 кастрычніка 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўзвядзенне крыжа ў будуемым храме ў гонар Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай граматы ў падмурак храма.МІТРАПАЛІТ ПАВЕЛ ЗДЗЕЙСНІЎ ЗАКЛАДКУ ПАМЯТНАЙ ГРАМАТЫ Ў ПАДМУРАК БУДУЕМАГА ХРАМА ІААНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ Ў АГРАГАРАДКУ ШАРШУНЫ
Спасылкі
Катэгорыя:Шаршунскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна