Падло́ссе (, ), раней Падле́ссе — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца каля МКАД, на рацэ Свіслач.

Гісторыя Фальварак Падлессе вядомы прынамсі з другой паловы XIX стагоддзя, разам з фальваркам Замчышча ўласнасць Варатніцкіх. Уваходзіў у склад Мінскага павета Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета. У 1876 годзе ўласнасць двараніна рыма-каталіцкага веравызнання Аўгусціна Варатніцкага, сына Вінцэнта, разам з Замчышчам было 56 дзесяцін зямлі, права валодання паводле купчых крэпасцяў ад 1855 і 1860 гадоў, гаспадарку вёў уладальнік.

Паводле перапісу 1897 года ўрочышча Падлессе. Паводле перапісу 1916 года хутар Падлессе.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў складзе Навадворскага сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі. 18 студзеня 1931 года перададзена ў падпарадкаванне Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У 1933 годзе было 16 двароў. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя 1-й Коннай Арміі. У час савецкіх масавых палітычных рэпрэсій былі рэпрэсаваны прынамсі 3 ураджэнцы Падлосся.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1897 год — 26 жыхароў 1916 год — 4 двары, 23 жыхары (усе беларусы) 1997 год — 36 гаспадарак, 89 жыхароў 1999 год — 69 жыхароў 2010 год — 69 жыхароў 2019 год — 59 жыхароў

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навадворскі сельсавет (Мінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна