Чэ́рнікі (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.
Гісторыя Вёска вядома прынамсі з канца XVIII стагоддзя, царкоўная ўласнасць, уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1858 годзе вёска маёнтка Самуэлева ўласнасці князя , сына Стэфаніі з Радзівілаў і Льва. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1860-я гады было 8 двароў.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года засценак у Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
1795 год — 5 жыхароў 1908 год — 12 двароў, 86 жыхароў 1917 год — 10 двароў, 73 жыхары, усе беларусы 1926 год — 13 двароў, 73 жыхары 1999 год — 30 жыхароў 2009 год — 25 жыхароў 2019 год — 34 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна