Дзе́даўка (, ), раней Дзедаўская Слабада або Слабада Дзедаўка — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Пціч. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.
Гісторыя Вядома прынамсі з канца XVIII стагоддзя як Слабада Дзедаўка (Дзядаўка) у складзе маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў. Уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. Пазней уласнасць Калечынскіх, праз вена Ельскіх у складзе маёнтка Ігнацічы.
Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1920—1930-я былі вёска і аднайменны пасёлак (месціўся на паўночны ўсход ад вёскі).
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва 1800 год — 4 двары, 30 жыхароў 1897 год — 19 двароў, 102 жыхары 1908 год — 22 двары, 175 жыхароў 1917 год — 27 двароў, 150 жыхароў 1926 год — вёска, 29 двароў, 140 жыхароў; пасёлак, 7 двароў, 35 жыхароў 1997 год — 37 двароў, 61 жыхар 1999 год — 63 жыхары 2009 год — 50 жыхароў 2019 год — 29 жыхароў
Славутасці Курганны могільнік (X–XII стагоддзі), 1 км на поўнач ад вёскі — .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна