Літва́ (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Палачанскага сельсавета.
Чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна — Ліда.
Гісторыя У 1940—1954 гадах цэнтр Літвянскага сельсавета. Да 10 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Гарадзілаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105)..
У 1992 годзе на ўскраіне вёскі знойдзены грашова-рэчавы скарб канца XIV — пачатку XV ст. (гл. Літоўскі скарб).
Насельніцтва 2010 год — 277 чалавек 1999 год — 347 чалавек
Вядомыя асобы Кастусь Харашэвіч (1927—2013) — беларускі мастак-жывапісец
Спасылкі
Катэгорыя:Палачанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна