Плёсы (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мясоцкага сельсавета. Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад Маладзечна, 60 км ад Мінска, над ракой Віліяй.
Гісторыя У XIX ст. засценак у Лебедзеўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1858 г. 10 рэвізскіх душ, засценак у складзе маёнтка Асанава, уласнасць памешчыка Стравінскага. У 1870 г. ў Лебедзеўскай сельскай грамадзе. У 1897 г. ў вёсцы 6 двароў, 34 жыхары. У 1904 г. 15 дзесяцін зямлі.
З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, у Лебедзеўскай гміне Вілейскага павета, з 1925 года Віленскага ваяводства, з 1927 года ў Маладзечанскім павеце. У 1938 годзе ў вёсцы 7 двароў, 33 жыхары.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Мясоцкім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2010 годзе ў вёсцы 1 жыхар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мясоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна