Гра́нічы. Сустракаецца таксама варыянт Ігра́нічы (, ) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета.

Месціцца за 26 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, за 50 км ад Мінска, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Уша.

Гісторыя У 1595 г. сяло (5 служб) і дварэц Граніцкі ўваходзілі ў Дзякшнянскі маёнтак. Меліся пякарня, 2 клеці, стаў з млыном. У 1662 г. згадваецца ў складзе Менскага ваяводства ВКЛLVIA, f. SA, b. 1, шляхецкае ўладанне.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай губерні. У XIX ст. існавалі 2 маёнткі Гранічы; адзін — памешчыка Свіда, другі — памешчыка Умецкага. У 1885 г. ў вёсцы адкрыта школа граматы. У 1897 г. вёска (34 двары, 209 жыхароў), сядзіба і фальварак Гранічы (2 двары, 16 жыхароў), сядзіба Малыя Гранічы (12 двароў, 51 жыхар) і маёнтак Вялікія Гранічы (23 жыхары). У 1906 г. адбылося хваляванне сялян навакольных вёсак. У 1909 г. 23 двары, 234 жыхары.

З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы (Віленская акруга ГУУЗ). У 1919 годзе польскі 2-і полк пяхоты Легіёнаў ваяваў супраць бальшавікоў пад Гранічамі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.. У 1921 годзе — 301 жыхар, 48 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. У 1931 годзе — 362 жыхары, 59 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28.

З 1939 года ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Граніцкага сельсавета Радашковіцкага раёна, у 1954—1973 гадах вёска ў складзе Сычавіцкага сельсавета, з 1973 года цэнтр Граніцкага сельсавета Маладзечанскага раёна«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 1997 годзе 116 двароў. Да 2013 года цэнтр сельсавета.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Радашковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна