Якуб Бабіч (? — ~1526) — віленскі месціч, «найстаршы бурмістр» (старшыня гарадскога магістрата) Вільні. Адзін са спонсараў выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны ў Вільні. У доме Я. Бабіча на віленскім рынку Ф. Скарына выдаў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Апостал» (сак. 1525), пасля выхаду якога спыніў сваю выдавецкую дзейнасць.
Катэгорыя:Постаці Вільні Катэгорыя:Друкары Вялікага Княства Літоўскага