Сі́лічы (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета. Размешчана за 5 км на поўдзень ад Лагойска на шашы .
Гісторыя Згадваецца ў 1704 годзе як вёска ў складзе маёнтка Лагойск у Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 4, с. 375.
З 1800 года вядомы маёнтак Сілічы Лагойскай воласці Барысаўскага павету, які належаў С. Тышкевічу і складаўся з адной аднайменнай вёскі. Станам на 1816 год прынамсі частка Сіліч ужо ва ўласнасці Д. Паўлікоўскага. У 1846 годзе невялікая частка Сіліч належала таксама І. і А. Жалязоўскім. Тым часам Сілічы адносіліся да праваслаўнага прыходу лагойскай Праабражэнскай царквы. — С. 122.
У 1860 годзе частку (140 дзес.) маёнтка Сілічы атрымала ў спадчыну Іазэфа Ігнатаўна Узлоўская і валодала ім прынамсі да 1888 года. Гэтым жа часам, іншай часткай маёнтка (40 дзес.) валодаў Станіслаў Венядзіктавіч УзлоўскіСписок землевладельцев Минской губернии… [за 1888 год]. — 1889. — , 419 с. — С. 155.. Станам на 1870 год у вёсцы размяшчалася карчма («піцейны дом») і хлебазапасны магазін. Да канца XIX ст., напэўна, пасля раздзелу памешчыка з сялянамі, побач з вёскай з'явіўся аднайменны фальварак (або засценак). На пачатку XX ст. 6 гаспадарак (74,8 дзес.) з Сіліч уваходзілі ў Старынскае сялянскае таварыства, куды ўваходзілі астатнія, і ці уваходзілі наогул, невядома. У 1915 годзе ў вёсцы ў найманым памяшканні адкрылася земская школа, пасля рэвалюцыі на яе базе створана пачатковая школа, якую наведвалі дзеці з 4 навакольных вёсак і фальварка.
Падчас 1-й сусветнай вайны, у лютым-снежні 1918 года Сілічы на тэрыторыі акупаванай кайзераўскімі войскамі. Потым тэрыторыя была занята бальшавікамі, а з жніўня 1919 па ліпень 1920 года—польскімі войскамі. Затым у БССР, з 20.8.1924 па 26.7.1930—у Падонкаўскім сельсавеце Лагойскага раёна Мінскай акругі, з 20.2.1938 - у Мінскай вобласці. У Сілічах створаны калгас імя Молата, працавала кузня. Падчас 2-й сусветнай вайны, з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944, вёска на тэрыторыі акупаванай нямецкімі войскамі. Сілічы былі спалены, акупанты загубілі 8 жыхароў, а яшчэ 8 вывезлі ў Германію, 14 жыхароў загінула на фронце. Пасля вайны паселішча адноўлена.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Знаменкаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 . У 2010 годзе ў вёсцы адкрыта аграсядзіба. Паблізу Сіліч размяшчаецца гарналыжны цэнтр «Сілічы».
Дэмаграфія 1800 год—12 двароў, 80 чалавек 1816 год (рэвізія часткі Д. Паўлікоўскага) -- 37 "душ" мужчынскага полу 1846 год (інвентар часткі Жалязоўскіх) -- 2 двары, 29 чалавек 1870 год (рэвізія часткі І. І. Узлоўскай) -- 27 "душ" мужчынскага полу 1897 год—вёска: 19 двароў, 126 чалавек; фальварак: 4 двары, 35 чалавек 1909 год—вёска: 10 двароў, 64 чалавекі; фальварак: 1 двор, 15 чалавек 1917 год—вёска: 23 двары, 131 чалавек; фальварак: 1 двор, 10 чалавек 1941 год—45 двароў, 220 чалавек 1969 год—38 двароў, 136 чалавек
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Лагойскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна