Лю́тыя. Сустракаецца таксама варыянт Лю́ты (каля Лю́таў) (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета. З 5 мая 1962 года да 28 ліпеня 1966 года вёска з’яўлялася цэнтрам Акцябрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146)..
Гісторыя Вядома з 1624 года, вёска ў Чарэйскім маёнтку канцлера Льва Сапегі Вялікага Княства Літоўскага. У 1663 годзе Сапега перадаў сяло свайму сыну Казіміру Леану. У 1713 годзе 33 двары, 20 валок зямлі. У пачатку XX стагоддзя ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета, 37 двароў, 252 жыхары.
Пасля ўстанаўлення Савецкай улады вёска ў Смародзінскім сельсавеце Чарэйскага раёна, потым Абчугскім сельсавеце Крупскага раёна, з 1962 да 1966 года — цэнтр Акцябрскага сельсавета. У 1930-я гады створаны калгас «Ударнік», у вёсцы 96 двароў, 402 жыхары. У 1941 годзе ў вёсцы 96 двароў, 402 жыхары. У Вялікаю Айчынную вайну ў вёсцы дзейнічала падпольная група. На франтах вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 38 чалавек, спалена 14 двароў, знішчаны 41 мірны жыхар. З 1957 года ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка». На 1 студзеня 1998 года 52 гаспадаркі, 110 жыхароў. Клуб, бібліятэка, крама.
Спасылкі
Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна