Эдвард (Эдуард, Эдзюк) Адамавіч Будзька (Буцька) (пс. Акцьуб, Акцюб; , Будслаў, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — , Чыкага, ЗША) — беларускі публіцыст, палітык, грамадскі дзеяч, паэт і выдавец.

Біяграфія

Раннія гады. Пачатак беларускай дзейнасці Нарадзіўся 22 сакавіка 1882 года ў вёсцы Будслаў Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер - Мядзельскі раён Мінскай вобласці). Вучыўся ў Рыжскім політэхнічным інстытуце, але спыніў вучобу праз беднасць і слабае здароўе. Жыў у Рызе, дзе заклаў беларускае нацыянальнае згуртаванне.

З 1906 года друкаваў у газеце «Наша ніва» і ейных календарах вершы, вольныя пераклады расійскіх баек, публіцыстычныя нататкі. Ён часта бываў у віленскай рэдакцыі «Нашай нівы» і быў адным з найбольш актыўных яе папулярызатараў сярод вяскоўцаў. З пачаткам Першай сусветнай вайны да прыбыцця нямецкай арміі эвакуяваўся ў Санкт-Пецярбург. У 1916 годзе ў Петраградзе ўдзельнічаў у рабоце Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны, выдавец газеты «Светач». Друкаваўся ў газеце «Дзянніца» (артыкул «Думкі да граматыкі», 1916, пад псеўданімам Акцуб).

Беларуская Народная Рэспубліка Удзельнік мінскага З’езда беларускіх нацыянальных арганізацый у сакавіку 1917 года, які выступаў за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай федэрацыі. У часе з’езда абраны ў склад прэзідыума Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК). У сярэдзіне красавіка ўвайшоў у склад дэлегацыі БНК, якая накіравалася ў Петраград з мэтай наладжвання адносін з Часовым урадам Расіі. Дэлегацыя перадала прэм’ер-міністру Георгію Львову рэзалюцыю, у якой, між іншым, гаварылася: аб неабходнасці пераўтварэння Расіі ў дэмакратычную федэрацыю, неабходнасць увядзення ў нацыянальных школах беларускай мовы і курсаў ведаў пра Беларусь. Аднак патрабаванні не былі ўлічаны Часовым урадам Расіі.

Эдвард Будзька быў сябрам Петраградскай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Дэлегат З’езда беларускіх арганізацый і партый, які праходзіў з 8 па 10 ліпеня 1917 года ў Мінску. На другой сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый, якая праходзіла 28 кастрычніка — 6 лістапада (15—24 кастрычніка) 1917 года ў Мінску, у часе якой арганізацыя была пераўтвораная ў Вялікую беларускую раду, Эдвард Будзька быў абраны ў склад выканаўчага камітэта Вялікай беларускай рады, які складаўся з 24 чалавек. У той час ён быў сябрам Хрысціянска-дэмакратычнага саюза.

Удзельнік Усебеларускага з’езда (снежань 1917, Менск). У чэрвені 1918 года, па абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), Эдуард Будзька заняў пасаду сакратара Камісіі па стварэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры Народным Сакратарыяце Беларусі. Актыўна ўдзельнічаў у стварэнні беларускіх школ і ў тым жа годзе быў адным з арганізатараў Будслаўскай беларускай гімназіі. Па закрыцці гімназіі польскімі ўладамі займаўся арганізацыяй беларускай кааперацыі. У 1921 годзе ўвайшоў у таемны Беларускі дзяржаўны камітэт, які ставіў сваёй мэтай стварэнне беларускай дзяржавы пад патранатам Польшчы. Арганізацыя існавала каля трох-чатырох месяцаў.

Міжваенны перыяд. Другая сусветная вайна. Эміграцыя У 1921—1940 гадах жыў у Літве і Латвіі, актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху жывучы ў Коўне і Рызе, заснаваў там курсы беларусазнаўства. У 1921—1922 г. кіраваў настаўніцкімі курсамі ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс). У 1920-я гады друкаваўся ў заходнебеларускай газеце «Наша будучыня». Выступаў з артыкуламі на маральна-этычныя і рэлігійныя тэмы. Вярнуўся ў Польшчу, дзе жыў некалькі гадоў да пачатку Другой сусветнай вайны.

У час Другой сусветнай вайны, падчас нямецкай акупацыі Беларусі (1941—1944), працаваў настаўнікам у Мінску і БаранавічахКатковіч A., Катковіч-Клентак В. Успаміны…. Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе.

Цяжка хворы выехаў з Польшчы ў Канаду. Паводле іншых звестак, у канцы вайны выехаў у Германію, пасля — у ЗША. Актыўна ўдзельнічаў у жыцці беларускай эміграцыі ў ЗША. Апублікаваў між іншым свае ўспаміны ў месячніку «Бацькаўшчына»Будзька Э. Пясняр…. Памёр 14 жніўня 1958 года ў Чыкага (ЗША).

Пахаваны ў (прыгарад Чыкага) на могілках Святога Адальберта. Там жа пахаваныя яго родныяУ Чыкага знойдзена магіла першага прэм’ер-міністра БНР Язэпа Варонкі.

Літаратура

Будзька Э. Пясняр у жыцці // На суд гісторыі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994; Катковіч A., Катковіч-Клентак В. Успаміны / Навук.рэд. Глагоўская А., Харужы В. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 1999. — 142 с. ISBN 83-909009-9-8.

Спасылкі

Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Нарадзіліся ў Будславе Катэгорыя:Памерлі ў Чыкага Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі Катэгорыя:Будслаўская беларуская гімназія Катэгорыя:Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда Катэгорыя:Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускіх настаўніцкіх курсаў (Дзвінск)