Навасёлкі (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Доктаравіцкага сельсавета.
Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Вітгенштэйнаў. У канцы XIX стагоддзя фальварак адносіўся да Грозаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. Да 5 сакавіка 1939 года вёска ўваходзіла ў склад Грозаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 5 марта 1939 г. О разукрупнении Грозовского сельсовета, Гресского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., да 16 ліпеня 1954 года — у склад Гарнастайлаўскага сельсавета, да 24 мая 1960 года — у склад Грозаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16..
Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 2 двары, каля 50 жыхароў 1997 год — 15 двароў, 27 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Доктаравіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна