Ру́днае (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавета.
Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1908 годзе дзейнічала народнае вучылішча, якое пасля 1917 года атрымала статус працоўнай школы 1-й ступені. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас імя Молатава, працавала кузня. У ліпені 1942 года вёска спалена гітлераўцамі, загубленыя 8 жыхароў. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вялікараёўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1909 год — 104 двары, каля 550 жыхароў 1917 год — 116 двароў, 663 жыхары 1997 год — 180 двароў, 419 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Цімкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна