Талма́чава. Сустракаецца таксама варыянт Талмачо́ва (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бучацінскага сельсавета.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя фальварак адносіўся да Вызнянскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. Да 8 жніўня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Чырвонаслабодскага пассавета Чырвонаслабодскага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 8 жніўня 1959 г. Аб скасаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 9., да 1 снежня 1959 года знаходзілася ў падпарадкаванні Капыльскага раёна, з 1 снежня 1959 года ў складзе Смоліцкага сельсавета Капыльскага раёнаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17., з 24 мая 1960 года ў Бучацінскім сельсавеце.
Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 1 двор, 5 жыхароў 1997 год — 39 двароў, 83 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бучацінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна