Нябачны ружовы аднарог (НРА, ) — бажаство адной з парадыйных рэлігій, накіраваных на высмейванне тэізму; мае аблічча ружовага аднарога, але з’яўляецца нябачным, у чым і заключаецца парадокс.
Гэтае злучэнне парадзіруе супярэчлівыя ўласцівасці, якія прыпісваюць бажаствам у розных рэлігійных сістэмах (напрыклад, ). Дзякуючы гэтай парадыйнай супярэчлівасці, вобраз Нябачнага ружовага аднарога ахвотна выкарыстоўваецца атэістамі і іншымі рэлігійнымі скептыкамі.
НРА выкарыстоўваецца для доказаў умоўнасці веры ў звышнатуральнае рознымі спосабамі, напрыклад, заменай слова «Бог» у любым выразе, які мае адносіны да рэлігіі, на Нябачны ружовы аднарог.
Гісторыя Першая пісьмовая згадка аб НРА была ў ньюсгрупе alt.atheism 7 ліпеня 1990 года.
Пазней Стыў Элі пісаў:
Нябачныя ружовыя аднарогі валодаюць вялізнай духоўнай сілай. Мы ведаем гэта, паколькі яны могуць быць нябачнымі і ружовымі адначасова. Як і ўсе рэлігіі свету, вера ў Нябачных Ружовых Аднарогаў заснавана як на логіцы, так і на веры. Мы верым у тое, што яны ружовыя; паколькі мы не можам іх бачыць, мы можам лагічна вывесці, што яны нябачныя. У 1996 годзе падобная ідэя была ўвасоблена ў выглядзе навучальнай прылады ў Кэмп Квест () першым амерыканскім летнім лагеры для дзяцей, «якія мысляць свабодна» (), арганізаваным доктарам Л. Уілсанам (). Як паведамляла потым газета :en:The Cincinnati Enquirer, «людзям у лагеры прапануецца давесці, што ўяўны аднарог як метафара Бога не існуе». Рычард Докінз згадвае НРА ў сваёй кнізе «», выпушчанай у 2006 годзе:
Чайнік Расела, безумоўна, сімвалізуе мноства рэчаў, існаванне якіх мы дапускаем і не можам абвергнуць. […] З філасофскага пункту гледжання ідэальным прыкладам будзе нябачны, нячутны, неадчувальны аднарог У 2007 годзе Ніам Уолес пісаў, што НРА стаў нефармальным сімвалам атэізму.
Гл. таксама
Місіянерская царква капімізму Пастафарыянства Царква НедаМудраца
Катэгорыя:Рэлігійныя пародыі Катэгорыя:Персанажы-богі Катэгорыя:Аднарогі