Кракаўскі мір () — мірны дагавор паміж Каралеўствам Польскім і вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Альбрэхтам Гогенцолернам, падпісаны 8 красавіка 1525 года ў Кракаве і афіцыйна завяршыў польска-тэўтонскую вайну 1519—1521 гадоў. Сведкамі дагавора выступілі Фрэдэрык II Легніцкі і Георг Гогенцолерн, маркграф Ансбаха.
Па ўмовах дагавора, Альбрэхт атрымліваў карт-бланш на стварэнне васальнага да Польшчы Герцагства Прусія праз секулярызацыю дзяржавы Тэўтонскага ордэна. Сам Альбрэхт станавіўся свецкім уладаром Прусіі з тытулам герцага, які перадаваўся па спадчыне. Ідэю такога пераўтварэння ў асабістай гутарцы падаў Альбрэхту лідар Рэфармацыі Марцін Лютэр.
Тэўтонскі ордэн захаваўся, аднак страціў магутнасць.
Фармальным следствам дагавора стала правядзенне 10 красавіка цырымоніі амажу, на якой Альбрэхт прызнаваў сваім сюзерэнам караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога.
Крыніцы
Спасылкі Тэкст дагавора // Інстытут Еўрапейскай гісторыі. Фатаграфіі дагавора // Інстытут Еўрапейскай гісторыі.
Катэгорыя:Мірныя дагаворы XVI стагоддзя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Польшчы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Тэўтонскага ордэна Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы XVI стагоддзя Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Кракаве