Мікалай Фірлей (; каля 1460—1526) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Вялікі гетман каронны (1515—1526)
Біяграфія Прадстаўнік польскага шляхецкага роду Фірлеяў герба «Леўарт». Адзіны сын любельскага земскага пісара і суддзі Пятра Фірлея з Дамбравіцы (пам. 1499) і Ядвігі Асмульскай герба «Боньча».
Займаў пасаду вялікага гетмана кароннага з 1515 па 1526 год. Быў таксама: харунжым кракаўскім і старостам люблінскім, кашталянам люблінскім у 1502—1520 гадах, кашталянам кракаўскім з 1520 года, ваяводам люблінскім у 1507—1514 гадах і пазней ваяводай сандамірскім (1514—1526).
У 1485 годзе Мікалай Фірлей быў дваранінам пры двары польскага караля Казіміра IV Ягелончыка. У наступным 1486 годзе ўдзельнічаў у пасольстве да германскага імператара Фрыдрыха III. У 1487 годзе прыняў удзел у паходзе каралевіча Яна I Альбрэхта супраць татараў і ўдзельнічаў у бітве пад Капыстшынем. У 1489 і 1502 гадах — пасол пры двары асманскага султана. У 1497 годзе ўдзельнічаў у няўдалым ваенным паходзе караля Яна Альбрэхта на Букавіну. У 1499 годзе Мікалай Фірлей бярэ ўдзел у падпісанні новай уніі паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім
У шлюбе з Ганнай Мялецкай герба «Грыф», сястрой кашталяна завіхойскага Станіслава Мялецкага (пам. 1532), ад якой меў двух сыноў і трох дочак:
Пётр Фірлей (пам. 1553), ваявода любельскі і белзскі Мікалай Фірлей (пам. 1519) Катажына Фірлей (пам. пасля 1545), з 1515 года жонка кашталяна сандэцкага Станіслава Тарноўскага (каля 1478—1528/1530) Барбара Фірлей, жонка Збігнева Слупэцкага Ганна Фірлей, жонка Яна Ляжайскага
Мікалай, гетман каронны Катэгорыя:Гетманы вялікія каронныя Катэгорыя:Кашталяны кракаўскія Катэгорыя:Ваяводы сандамірскія Катэгорыя:Ваяводы люблінскія Катэгорыя:Харунжыя кракаўскія Катэгорыя:Старосты люблінскія Катэгорыя:Паслы Польшчы ў Аўстрыі Катэгорыя:Паслы Польшчы ў Турцыі Катэгорыя:Паслы Польшчы ў Венгрыі