Сэцэ́сіяНапісанне «Сэцэ́сія» ў адпаведнасці са ( — выхад; ад — выходжу) — выхад са складу дзяржавы (як правіла федэратыўнай) якой-небудзь яе часткі (як правіла, суб’екта федэрацыі). Вынік сепаратызму; антонім анексіі. Тэрмін у гэтым значэнні з’явіўся ў часе амерыканскай Вайны за незалежнасць.
Права на сэцэсію можа прызнавацца правам дзяржавы, з якой адбываецца выхад (напрыклад, Канстытуцыі СССР 1924, 1936 і 1977 гадоў), ці не прызнавацца (напрыклад, Канстытуцыя Югаславіі). У другім выпадку пры спробах сэцэсіі ўзнікае прававое пытанне аб прымянімасці прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы або права народа на самавызначэнне (міжнароднае права безумоўна аддае прыярытэт праву на самавызначэнне ў выпадку калоній).
У Вялікабрытаніі і Канадзе для незалежнасці гістарычных частак, каланіяльных і залежных тэрыторый досыць правядзення рэферэндуму і падтрымкі сэцэсіі большасцю галасоў. Хоць праведзеныя рэферэндумы (1980, 1995, 2014) не далі станоўчага выніку, блізкая магчымасць здабыць незалежнасць ёсць у Квебека і Шатландыі, дзе колькасць прыхільнікаў аддзялення расце. Падобнымі ж правамі тэарэтычна могуць скарыстацца і астатнія часткі Вялікабрытаніі — Англія, Паўночная Ірландыя і Уэльс.
Заканадаўства ЗША не прадугледжвае (але і не забараняе) сэцэсію штатаў. Аднак, для незалежнасці асацыяванага Пуэрта-Рыка і рада ціхаакіянскіх астравоў досыць адпаведнага выніку рэферэндуму.
Расійская канстытуцыя права на сэцэсію не прадугледжваеСецессия — Конституционное право РФ — Яндекс. Словари Комментарий к Конституции Российской Федерации (под ред. В. Д. Зорькина, Л. В. Лазарева). — Эксмо, 2010 г.Конституция Российской Федерации: доктринальный комментарий (постатейный) (под ред. Ю. А. Дмитриева). — «Деловой двор», 2009 г. (289 страниц).
У апошнія дзесяцігоддзі шмат народаў і сепаратысцкіх рухаў змагаліся за незалежнасць, але, акрамя ўзнікнення новых краін пры распадах СССР, Чэхаславакіі, Югаславіі, пры спыненні асацыяцыі са ЗША шэрага ціхаакіянскіх астравоў і пры дэкаланізацыі Намібіі і Усходняга Тымора, паспяховая сэцэсія адбылася толькі ў выпадку Бангладэш, Сінгапура, Эрытрэі і Паўднёвага Судана.
У 1861 годзе сэцэсію са Злучаных Штатаў здзейснілі Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі, што прывяло да грамадзянскай вайны.
Гл. таксама Нацыянальна-тэрытарыяльная аўтаномія Сепаратызм Права на самавызначэнне (Вярхоўны суд Канады, 1998) (Вярхоўны суд ЗША, 1869) Слуханні аб законнасці незалежнасці Косава Міжнародная рэакцыя на абвяшчэнне незалежнасці Косава Міжнародная рэакцыя на абвяшчэнне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі
Літаратура Бьюкенен А. Сецессия. Право на отделение, права человека и территориальная целостность государства М. : Рудомино, 2001. — ISBN 5-7380-0145-1
Спасылкі Закон аб парадку вырашэння пытанняў, звязаных з выхадам саюзнай рэспублікі з СССР , 1990
Катэгорыя:Міжнароднае права Катэгорыя:Сепаратызм