Ігнацы Булгак, у расійскай традыцыі Ігнат Габрыэлевіч Булгак (1798 — Сага о Булгаках ) — буйны землеўласнік Мінскай губерні, бабруйскі павятовы маршалак.

Заснавальнік палацавага комплексу Булгакаў у ЖылічахУсадьба Булгаков «Добосна» в деревне Жиличи .

Паходжанне

З роду Булгакаў герба «Сыракомля». Бацька — Габрыэль Булгак, у 1785 годзе ажаніўся з Фартунатай Булгак, далёкай родзічкай з іншай галіны роду. Шлюб аб’яднаў род Булгакаў, а агульную зямельную ўласнасць і капітал, у тым ліку матчын пасаг — сядзібу ў Жылічах, спадкаваў Ігнацы Булгак. Умовай атрымання спадчыны было заканчэнне ўніверсітэта.

Біяграфія

Скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт. Удзельнічаў у вайне 1812 года, у складзе расійскай арміі дайшоў да Парыжа.

Актыўна займаўся палітыкай, займаў пасады лідскага ротмістра і бабруйскага павятовага маршалка.

Будаўніцтва палаца Булгакаў

У Парыжы Ігнацы Булгак меў магчымасць убачыць шэдэўры французскай архітэктуры, апроч таго, ён сабраў нядрэнную калекцыю карцін вядомых еўрапейскіх майстроў. Пасля вяртання дадому, арганізаваў паспяховую і эканамічна пісьменную гаспадарку, вялікі маянтковы гаспадарчы двор плошчай да 30 га, пачаў будаўніцтва палаца.

Сям’я

Ажаніўся з дачкой барысаўскага павятовага маршалка (1801—1803) Юзафа Мікалаевіча Слізеня — Ізабэлай, пасля яе хуткай смерці — з яе роднай сястрой ТэрэзайЖиличи . Праз шлюбы Ігнацы Булгак не толькі стаў адзіным спадчыннікам вялізнай маёмасці роду Слізняў, але і атрымаў ганаровую пасаду свайго цесця.

Ігнат меў 5 сыноў і 4 дачкі, сярод іх малодшага сына Эдгара, які стаў спадчыннікам родавай сядзібы.

У 1838 годзе Янам Кшыштафам Дамелем у Мінску створаны сямейны трыпціх для Ігнація і Тэрэзы Булгакаў, са старэйшым іх сынам Юзафам ВітольдамЕлена Нарижная, Владислав Кулакевич. Предметы магнатских коллекций и проблемы их совместного использования в Союзном государстве Беларуси и России .

Крыніцы

Літаратура Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.

Катэгорыя:Булгакі герба «Сыракомля» Катэгорыя:Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта Катэгорыя:Павятовыя маршалкі бабруйскія