Александро́ва (, ) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дабрынёўскага сельсавета.
Гісторыя Да 4 лютага 1939 года вёска ўваходзіла ў склад Зенькавіцкага сельсавета Уздзенскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 4 февраля 1939 г. Об образовании Дзержинского района в Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
Патрапіўшы ў падазрэнне нямецкіх акупацыйных улад за дапамогу савецкім партызанам, 22 чэрвеня 1942 года была спалена, а яе мужчыны (20 чал.) расстраляныАлександроўскі бой 1942 // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л. карт.: іл. — С. 35..
У 1957 годзе на магіле ахвяр фашызму ўстаноўлены абеліск, у 1972 годзе на магіле 9 партызан ва ўрочышчы Доўгі Востраў, якія загінулі падчас бою, усталявана стэла і адноўлены партызанскі лагер.
Насельніцтва
Крыніцы
Катэгорыя:Дабрынёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі