Ду́браўка (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 23 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 139 км ад Мінска, на аўтадарозе Кумельшчына—Жары.
Гісторыя У пісьмовых крыніцах вядома з XVII ст. У 1615 г. сяло ў маёнтку Сэрвач, у Ашмянскім павеце ВКЛ, шляхецкая ўласнасць, 20 валок. У 1756 г. вёска ў маёнтку Кастыкі Міхаіла Слізня, падканюшага ВКЛ; у 1765 г. ў маёнтку Сэрвач, уласнасць Э. Радзевіч, 14 двароў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць І. Вазгірда, В. Козела. З 1820 г. ў маёнтку Латыгаль, уласнасць казны. У 1897 г. вёска ў Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1908 г. мелася 340 дзесяцін зямлі.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З лістапада 1939 г. ў БССР, з 4.12.1939 г. ў Вілейскай вобласці, з 15.1.1940 г. ў Крывіцкім раёне, з 12.10.1940 г. ў Сцешыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. У чэрвені 1949 г. створаны калгас імя І. Д. Чарняхоўскага. З 16.7.1954 г. ў Жарскім сельсавеце таго ж раёна Маладзечанскай, з 20.1.1960 Мінскай абласцей. З 25.12.1962 г. ў Вілейскім раёне.
З 1991 года ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь. Да 8 лютага 2010 года ў Жарскім сельсавеце. Затым да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сцешыцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва
1800 год — 211 жыхароў, 22 двары. 1897 год — 212 жыхароў, 37 двароў. 1908 год — 357 жыхароў. 1921 год — 363 жыхары, 69 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 393 жыхары, 96 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 348 жыхароў. 1988 год — 119 жыхароў, 59 двароў. 2008 год — 52 жыхары, 30 гаспадарак. 2019 год — 30 чал.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Людвіноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна