Эсфір, Эсфер, Эстэр — асоба біблейскай гісторыі, паводле Бібліі, дачка Амінадавапаводле Септуагінты (Эсфір 2:15) (Абіхаіла)паводле масарэцкага тэксту з Веніямінава пакалення.

Біяграфія Першапачаткова мела яўрэйскае імя Гадаса, была сваячкай і выхаванкай набожнага іўдзея Мардахея, які жыў у Сузах і аднойчы выратаваў жыццё персідскаму цару. Калі цар выбіраў сабе новую жонку, яго выбар паў на Гадасу, якая атрымала новае імя — Эсфір, што ў перакладзе з персідскай мовы азначае Зорка. Узвышэнне пры двары іўдзейкі выклікала зайздрасць і злосць некаторых прыдворных цара, асабліва Амана, уладалюбівага, гордага і дэспатычнага царскага любімца. Раззлаваны тым, што Мардахей адносіўся да яго без рабалепства, Аман вырашыў знішчыць не толькі Мардахея, але і ўсіх іўдзеяў у Персідскім царстве, і дабіваўся ад цара згоды на выданне такога карнага ўказа. Калі пра гэта даведаўся Мардахей, ён патрабаваў ад Эсфіры, каб яна заступілася перад царом за свой народ. Мужная Эсфір пад страхам згубіць не толькі сваё становішча, але і ўласнае жыццё, насуперак строгаму прыдворнаму этыкету з’явілася без запрашэння да цара і пераканала яго наведаць падрыхтаваны ёю пір, у час якога звярнулася да цара з просьбай аб абароне. Калі цар даведаўся пра сутнасць просьбы Эсфіры, ён загадаў павесіць свайго любімда Амана на той шыбеніцы, якая была падрыхтавана для Мардахея, і выдаў новы загад аб праве іўдзеяў на самаабарону. Некаторыя даследчыкі Бібліі бачылі ў кнізе «Эсфір» адлюстраванне не сапраўднай гісторыі, а свайго роду прыпавесць або гістарычную аповесць і сцвярджалі, што яна сваім зместам, падрабязным апісаннем быту і абставін, некаторых гістарычных рэалій адносіцца да часоў панавання Ксеркса і што сапраўднае імя гэтага цара Агасфер.Скарына Ф.: Творы… С. 171—172.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Жанчыны Старога Запавету Катэгорыя:Прамаці Катэгорыя:Пурым Катэгорыя:Прарочыцы Катэгорыя:Эсфір Катэгорыя:Іўдаістычная міфалогія