Апе́нькі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 47 км на поўнач ад горада Вілейкі, 28 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна — Полацк, за 134 км ад Мінска.

Гісторыя У 1765 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, у складзе маёнтка Даўгінава Б. Каменскага.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Л. Каменскага, у 1861 годзе ў маёнтку Сасноўшчына Казлоўскага. У 1897 годзе вёска ў Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..

З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Даўгінаўскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З фронту не вярнуўся 1 жыхар. З 20 верасня 1944 года ў Даўгінаўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У студзені 1950 года створаны калгас імя Катоўскага. З 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне. Знаходзілася ў складзе саўгаса «Даўгінава», працавалі бібліятэка, магазін.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі.

Насельніцтва

1800 год — 45 жыхароў, 7 двароў. 1897 год — 80 жыхароў, 18 двароў. 1908 год — 116 жыхароў. 1921 год — 129 жыхароў, 22 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 139 жыхароў, 23 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 175 жыхароў. 1988 год — 82 жыхары, 37 двароў. 2003 год — 40 жыхароў, 27 гаспадарак. 2008 год — 29 жыхароў, 19 гаспадарак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Даўгінаўскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна