Акця́брская (, ; Кастры́чніцкая, да 1964 года Кабылле) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 45 км на ўсход ад г. Вілейка, 148 км ад Мінска.

Гісторыя У 1800 годзе вёска Кабылле, ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Леана Гарайна. У 1908 г. вёска Кабылля ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, у складзе Стаецкай сельскай грамады, 176 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Ільянскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 г. ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Альковіцкім сельсавеце. З чэрвеня 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей.

У снежні 1946 г. створаны калгас імя Калініна, які ў 1948 г. меў 1921 га ворыва, 20 гаспадарак. Затым землі ў складзе саўгаса «За Мір», меўся магазін.

30 ліпеня 1964 года вёска Кабылле была перайменавана ў вёску КастрычніцкаяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва

1800 год — 72 жыхары, 12 двароў. 1908 год — 145 жыхароў, 11 двароў. 1921 год — 173 жыхары, 23 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.. 1931 год — 186 жыхароў, 33 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 141 жыхар. 1988 год — 60 жыхароў, 29 гаспадарак. 2003 год — 29 жыхароў, 18 двароў. 2008 год — 19 жыхароў, 15 гаспадарак. 2019 год — 8 жыхароў.

Вядомыя асобы Антон Аўсянік (1888—1933?) — беларускі палітык, дыпламат. Дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі Адам Адамавіч Церах (1882—1938) — беларускі драматург.

Літаратура Памяць. Вілейскі раён. — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0

Спасылкі

Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі