Ясьма́наўцы. Сустракаецца таксама варыянт Есьма́наўцы (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета.
Назва Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Eis-man(t)'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Eis- i Man(t)-.
Побач з Ясьманаўцамі — Даўгулі, Ядзейкі, таксама ад балцка-літоўскіх імёнаў (Daugulis, Jodeika).
Гісторыя У 1710 годзе згадваецца як вёска ў Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 141.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..
У 1940—1954 гадах цэнтр Есьманавецкага сельсавета, да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пяршайскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1866 год — 75 жыхароў, 7 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_III/568. 1921 год — 351 жыхар, 61 дворSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. 1931 год — 405 жыхароў, 64 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27.
Вядомыя асобы Іван Андрэевіч Біч (1881—1919) — герой Грамадзянскай вайны ў Расіі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна