Ма́нькаўшчына (, ) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пяршайскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Валожына, 49 км ад Мінска, каля шашы Мінск—Ліда—Гродна, шаша Мінск—Вільнюс праходзіць непадалёку ад вёскі.
Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На захадзе мяжуе з лесам, на поўдні праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Іслач (левы прыток р. Бярэзіна).
Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Частка забудовы адмежавана ў паўднёва-заходнім баку. Грамадскія будынкі і гаспадарчы сектар — на ўсходняй ускраіне.
Гісторыя Вядома ў ВКЛ з XVIII ст. У 1732 г. вёска, уладанне Ф. Красноўскага, 4 двары, 8 жыхароў мужчынскага полу.
З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 годзе ўладанне Н. Красноўскага. Паводле перапісу 1897 года вёска, 4 двары, 49 жыхароў, і маёнтак, 1 двор, 7 жыхароў, у Германішскай воласці Вілейскага павета.
З 1921 года вёска, маёнтак i паселішча ў складзе Польскай Рэспублікі, належалі да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 4 вяскоўцы.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, знаходзіласй ў Яршэвіцкім сельсавеце. 26 красавіка 1950 года арганізаваны калгас «Запаветы Ільіча», які абслугоўвала Залеская МТС. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. 12 лістапада 1966 года далучаны вёскі Бараноўшчына, Марына, Новае Поле, Рэдзькі. У 1980-я гады была ў складзе калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — в. Доры). Размяшчаліся вытворчы ўчастак, ферма буйной рагатай жывёлы, піларама, дзіцячы сад-яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, сталовая, комлексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Яршэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1800 год — 20 жыхароў, 5 двароў. 1866 год — 32 жыхары, 5 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VI/. 1908 год — 59 жыхароў, 5 двароў. 1921 год — 71 жыхар, 14 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. 1931 год — 168 жыхароў, 24 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27. 1959 год — 207 жыхароў. 1994 год — 258 жыхароў, 94 гаспадаркі. 2008 год — 229 жыхароў, 90 гаспадарак. 2019 год — 270 чал.
Інфраструктура Станам на 2009 год цэнтр СВК «Манькаўшчына», размешчаны бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.
Славутасці Каля павароту ў вёску з шашы Мінск—Валожын на ўшанаванне памяці 114 землякоў — воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе супраць фашызму, у 1970 годзе пастаўлена стэла з барэльефнай выявай воіна.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пяршайскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна