Кучкуны́ () — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 46 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Беларусь на лініі Мінск — Маладзечна, за 40 км ад Мінска. 12 гаспадарак, 18 жыхароў (2008).
Назва У гэтай мясціне (Гарадок) фіксавалася прозвішча Кучкаhttps://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L9G3-1RN5?i=41. Паводле М. Бірылы, прозвішчы Кучка, Кучко з'яўляюцца памяншальным ад слова кучаМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 237..
Ёсць літоўскае, латышскае Kučkahttps://pavardes.lki.lt/?pv=02cacf75fe3eb1332be3b48c84ca8512https://uzvardi.lv/surname/749291.
Геаграфія Рэльеф раўнінны, вакол лес. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Мінск — Валожын.
Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядома з XVIII стагоддзя. У 1800 годзе вёска, 8 двароў, 65 жыхароў, у Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць ракаўскага базыльянскага кляштара. У 1815 годзе 40 жыхароў мужчынскага полу. У 1858 годзе вёска была ўласнасцю казны, побач размяшчаўся маёнтак. Паводле перапісу 1897 года 19 двароў, 100 жыхароў і фальварак, 1 двор, б жыхароў, ў Ракаўскай воласці Мінскага павета. З 1921 года пад уладай Польшчы, у вёсцы 22 двары. З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Выганіцкім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 18 студзеня 1949 года арганізаваны калгас «Камунар», які абслугоўвала Залеская МТС. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Ракаўскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. З 1963 года ў складзе саўгаса «Ракаўскі» (цэнтр — в. Ракаў). У 1994 годзе 17 гаспадарак.
Насельніцтва
1800 — 65 чал. 1897 — 106 чал. 1921 — 119 чал. 1959 — 113 чал. 1994 — 23 чал. 2008 — 18 чал. 2019 — 61 чал.
Славутасці Кучкуноўскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ракаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна