Раднікі́ (, ) — вёска ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Валожын, за 65 км ад Мінска, за 52 км ад чыгуначнай станцыі Валожын.

Гісторыя З 1939 года ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Казарэзскага сельсавета, да 27 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Станюшкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4..

Да 1969 года вёска насіла назву Казарэзы.

Насельніцтва 2001 год — 317 жыхароў, 118 двароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты n-35-78. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Івянецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі