Му́рава (, ) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярэзінскага сельсавета.

Назва Фіксавалася прозвішча Мур (Ваверка), горадзенскія Мурэйка і Муроўскі.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-CRYL?i=491&cat=1056222https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-4Q3N-1?i=291&cc=4166194&cat=1046001https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZSJ5-V?i=973&cat=1046002 Ёсць літоўскае Mureika, латышскія Murs, Mūrishttps://pavardes.lki.lt/?pv=fce7c3513270aca0759572944303c515https://uzvardi.lv/surname/722184. Аснова Mur- выкарыстоўвалася ў старажытных балцкіх двухасноўных імёнах.Алесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. М., 2025. С. 193.

З іншага боку - блр. мур, мураваць.

Геаграфія Знаходзіцца за 36 км на паўночны захад ад Беразіно, 136 км ад Мінска, на ўсходзе цячэ р. Бярэзіна (прыток р. Днепр), на паўночным захадзе і паўночным усходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Калюжыца і далей па шашы Барысаў—Беразіно.

Планіровачна складаецца з трох вуліц: працяглай дугападобнай, арыентаванай амаль мерыдыянальна, прамалінейнай кароткай і злучанай з імі крывалінейнай кароткай вуліцы, трасіраванай з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Геалагічнае агаленне на правым беразе ракі Бярэзіна паміж вёсамі Мурава і Пабярэжжа з’яўляецца стрататыпам апошняга муравінскага міжледавікоўя, помнік прыроды. Лінзы міжледавіковых адкладаў ускрываюцца ў двух ярах на ўскраіне вёскі.

Гісторыя На беразе р. Бярэзіна, ва ўрочышчы Замак (яно ж Пагулянка) размешчана гарадзішча 7 ст. да н.э. — 5. ст. н.э. і 6—8 ст. н.э., за 1 км на поўдзень ад вёскі — курган. Гэтыя археалагічныя помнікі сведчаць аб засяленні гэтых мясцін у далёкай старажытнасці.

У 1800 г. вёска Мураўка ўласнасць М. Валовіча, знаходзілася у Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. Па інвентарах 1845 г. Мураўка ў маёмасці графіні Ваньковіч. У сярэдзіне 19 ст. ў складзе маёнтка Калюжаны, уладанне К. Ваньковіча. У 1870 г. вёска ў Белічанскай воласці, 42 жыхары мужчынскага полу. Побач быў аднайменны маёнтак памешчыка Нядзведскага. Паводле перапісу 1897 г. ў вёсцы 28 двароў, 213 жыхароў, у фальварку 5 двароў, 20 жыхароў, у маёнтку 2 двары, 14 жыхароў. У 1908 г. ў вёсцы 33 двары, 243 жыхары, у фальварку 5 двароў, 37 жыхароў.

З 1919 года ў БССР. З 20.8.1924 г. ў Чарневіцкім сельсавеце Барысаўскага раёна, потым з 2.10.1928 г. ў Машчаніцкім сельсавеце Бярэзінскага раёна, Барысаўскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Мінскай акруг БССР. У 1933 г. разам з в. Снуя ўвайшла ў калгас імя Кірава. З 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 15 вяскоўцаў.

З 20.9.1944 г. ў Мінскай вобласці. У 1954 г. далучана да Чарневіцкага сельсавета Барысаўскага раёна, з 1960 г. ва Ушанскім сельсавеце Бярэзінскага раёна. З 25.12.1962 г. ў Чэрвеньскім, з 6.1.1965 г. зноў у Бярэзінскім раёнах. У 1980 г. ў саўгасе «Уша» (цэнтр — в. Котава), магазін.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ушанскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1800 год — 26 жыхароў, 6 гаспадарак. 1845 год — 204 жыхары. 1917 год — у вёсцы 248 жыхароў, 37 двароў, у фальварку 88 жыхароў, 11 двароў. 1960 год — 188 жыхароў. 2003 год — 29 жыхароў, 12 гаспадарак. 2008 год — 19 жыхароў, 14 гаспадарак.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бярэзінскі сельсавет (Бярэзінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярэзінскага раёна