Генагра́ма, Ана́ліз Мак-Голдрыка-Ге́рсана, схе́ма Лапі́дуса або сяме́йная дыягра́ма) — графічная схема сямейных стасункаў і медыцынскай гісторыі асобы. Ад звычайнага генеалагічнага дрэва адрозніваецца тым, што дазваляе адлюстраваць спадчынныя ўзоры і псіхалагічныя фактары, якія характарызуюць стасункі. Генаграма прымяняецца для ідэнтыфікацыі паўтораных узораў паводзінаў і вызначэння спадчынных тэндэнцый.
Генаграмы ўпершыню былі распрацаваны і прапагандаваліся ў клінічных умовах Монікай Мак-Голдрык і Рэндзі Герсанам, якія ў 1985 годзе выдалі кнігу пад назвай «Genograms: Assessment and Intervention». Цяпер генаграмамі карыстаюцца ў розных галінах навукі, такіх як медыцына, псіхіятрыя, псіхалогія, сацыяльная праца, генетычныя даследаванні, адукацыя і да т. п. У сямейнай тэрапіі некаторыя практыканты ўжываюць генаграмы для асобавых запісаў і/або тлумачэння кліентам сямейнай дынамікі.
Сімвалы Пры стварэнні генаграмы карыстаюцца пэўным наборам геаметрычных фігур і ліній, якія азначаюць чалавечую плоць і розныя стасункі між людзьмі. Для стварэння генаграм існуюць адмыслова распрацаваныя камп'ютарныя праграмы, хоць такія фігуры здольныя маляваць і тэкставыя і графічныя рэдактары.
Змест На генаграме побач з сімваламі звычайна пазначаюць даты нараджэння/смерці і імёны асоб. Сувязі паміж асобамі адлюстроўваюць стасункі паміж імі. Так, на генаграме можна пазначыць не толькі колькасць дзяцей (напрыклад, тры) у сям'і, але таксама звесткі пра тое, што старэйшы сын быў пасланы ў школу-інтэрнат, сярэдні сын заўсёды канфліктуе з маці, малодшы хворы на цукровы дыябет, бацька, філосаф, пакутаваў ад дэпрэсіі і быў алкаголікам, а яго жонка некалькі гадоў не размаўляла са сваім братам, мела рак грудзей і памяняла некалькі месцаў працы.
Адной з перавагаў генаграмы з'яўляецца магчымасць выкарыстання рознакаляровых рысаў дзеля адлюстравання розных тыпаў стасункаў, такіх як радство ў пакаленнях, эмацыйныя і сацыяльныя стасункі. У сямейных стасунках з'яўляецца магчымасць адлюстраваць, жанатая пара ці разведзеная, не зарэгістравала шлюб ці толькі пачынае стасункі, і да т. п.
Эмацыйныя стасункі на генаграмах могуць быць адлюстроўваныя рысамі розных колераў.
Яшчэ адзін кампанент генаграм — сацыяльныя стасункі. Яны дазваляюць складальнікам злучаць асоб, якія не маюць роднасных сувязяў, але маюць сувязі ў грамадстве, напрыклад быць суседзямі, калегамі, начальнікам і падначаленым, святаром і вернікам у царкве, выкладчыкам і студэнтам і да т. п. Дзякуючы наяўнасці сацыяльных стасункаў генаграма можа быць цікавая ў дзелавым асяродку для стварэння арганізацыйных схем ці размяшчэння супрацоўнікаў па паверхах.
Генаграма выглядае падобна да генеалагічнага дрэва, аднак пры наяўнасці запоўненых розных тыпаў сувязяў змяшчае больш дэталізаваную і поўную інфармацыю пра паддоследную сям'ю ці групу.
Прызначэнні
Генеалогія У генеалогіі генаграмы ўжываюцца для запісаў гісторыі роду ў разрэзе жыцця асобных яго членаў. Генаграмы дазваляюць генеолагу зрабіць графічнае адлюстраванне складанай гісторыі сям'і са шлюбамі і разводамі, уз'яднаннем сем'яў, усынаўленнямі, нацягнутымі ці шчыльнымі стасункамі і інш. Генеолагі праз генаграмы могуць выяўляць і заўважаць цікавыя факты пра гісторыю сям'і, напрыклад, традыцыю ў прысваенні імёнаў, суперніцтва між братамі і сёстрамі ці значныя павароты лёсу кшталту іміграцыі.
Медыцына У медыцыне генаграмы забяспечваюць хуткі і зручны кантэкст для разліку індывідуальных праблем са здароўем. Веданне ўнутрысямейных хвароб і абставін могуць даць урачом неацэнныя звесткі для хуткага, але правільнага дыягназу і спосабаў лекавання хвароб. Да таго ж, веданне «сямейных» хвароб можа даць індывідуальныя парады для прафілактычных захадаў. Медыцынская генаграма дапамагае ўсталяваць заканамернасць у з'яўленні хвароб у розных пакаленнях.
Сацыялогія Для сацыёлагаў генаграмы карысныя як крыніца аб'ектыўнай і пэўнай інфармацыі пра кліентаў і іх сем'і, што дапамагае ў вывучэнні праблем кліентаў у кантэксце іх шлюбу, сямейных стасункаў, культуры паходжання і схаваных пытаннях. Эмацыянальныя стасункі, паказаныя на генаграмах, дазваляюць сацыёлагам убачыць і пралічыць магчымыя канфлікты ў сям'і. Вызначыўшы псіхалагічныя ўзоры, якія нельга здабыць ніякім іншым чынам, можна забяспечыць папярэднія захады ад канфліктаў.
Сацыяльная праца У сацыяльнай працы генаграмы прымяняюцца для адлюстравання эмацыйных повязяў паміж індывідуумамі, што складаюць сям'ю ці сацыяльную ячэйку. Генаграма дапамагае сацыяльным працаўнікам зрабіць ацэнку ўзроўню ўзаемадзеяння ўнутры сям'і ці групы і вызначыць, ці магчымы ўнутры гэтай адзінкі патрэбны клопат.
Сямейная тэрапія У сямейнай тэрапіі генаграмы патрэбныя для вывучэння і запісу ўзораў стасункаў паміж членамі сям'і і індывідуальных характарыстык, якія ўтвараюць гэтыя ўзоры. Генаграма можа служыць дапамогай сямейным тэрапэўтам для адэкватнай ацэнкі ўзораў стасункаў і вызначэння месцаў, дзе неабходная дапамога дзеля змяншэння дысфункцыі і/або праблемнай сітуацыі, што прывяла кліентаў да сямейнага тэрапэўта.
Спасылкі Уводзіны ў генаграму Праграма для стварэння генаграм Прыклад стварэння медыцынскай генаграмы Метады пабудовы генаграмы
Катэгорыя:Дыяграмы Катэгорыя:Псіхатэрапія