Тэмза () — рака на поўдні Вялікабрытаніі.

Даўжыня 334 км, плошча басейна 15,3 тыс. км².

Бярэ пачатак на ўзвышшы Котсуалд-Хілс, працякае праз Лондан, упадае ў Паўночнае мора, утвараючы эстуарый. Шырыня ракі ў межах Лондана 200—250 м, шырыня эстуарыя ад 650 м (блізу ўсходняй ускраіны Лондана) да 16 км (блізу вусця). Жыўленне дажджавое. Сярэдні расход вады ў нізоўях 260 м³/сек, максімальны ўзімку. Прытокі: Лі, Брэнт.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Англіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Паўночнае мора Катэгорыя:Геаграфія Лондана