Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» – прадпрыемства Беларускай чыгункі, размешчанае на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Мяжуе з дзвюма суседнiмi краiнамi: Расіяй (Завольша, Езярышча, Алёшча) і Латвіяй (Бігосава).
Эксплуатацыйная даўжыня галоўных чыгуначных пуцей налічвае 843,6 км, даўжыня другіх галоўных пуцей 77,4 км, станцыйных – 711,9 км, пад'язных – 167,7 км. У структуру аддзялення ўваходзяць 23 адасобленыя структурныя падраздзяленні і два даччыных прадпрыемства.
Гісторыя 5 кастрычніка 1866 года было завершана будаўніцтва Дзінабурга-Віцебскай чыгункі, якая прайшла па поўначы Беларусі, з Полацка ў Віцебск прыйшоў першы цягнік. У Віцебску быў пабудаваны прыгожы 3-павярховы вакзал з пешаходным пераходным мостам закрытага тыпу на пасажырскія платформы. У межах Віцебскага аддзялення былі пабудаваны 16 станцый, з якіх Полацк і Віцебск — 1 класа з майстэрнямі па рамонту паравозаў і вагонаў.
10 кастрычніка 1868 г. быў адкрыты рух цягнікоў па ўчастку Віцебск — Рослаўль і 24 лістапада 1868 г. ад Рослаўля да Арла. У выніку Віцебск быў звязаны чыгункай з Рыгай, Пецярбургам і Варшавай праз Дынабург (Дзвінск, Даўгаўпілс) і з Масквою праз Арол.
24 снежня 1902 г. была адкрыта чыгунка ад Віцебска праз Оршу да станцыі Жлобін Лібава-Роменскай чыгункі. У студзені 1907 г. пачала працаваць Балагое-Седлецкая (Вялікія Лукі-Невель-Полацк-Маладзечна-Ваўкавыск) двупутная чыгунка. Адначасова была пабудавана двупутная ветка даўжынёю 880 м якая злучыла станцыі Полацк Рыга-Арлоўскай чыгункі і Полацк Мікалаеўскай чыгункі.
У выніку да 1907 года склалася сетка асноўных чыгуначных шляхоў у сучасных межах Віцебскага аддзялення, якія ўваходзілі ў склад розных чыгунак: Бігасава-Полацк-Віцебск-Заольша і Віцебск-Мажэеўка (Орша-Жлобін) Рыга-Арлоўскай чыгункі, Віцебск-Езярышча (Невель-Новасакольнікі) — Маскоўска-Віндава-Рыбінскай чыгункі; Парафьянаў-Круляўшчызна-Полацк-Алешча (Невель) Мікалаеўскай чыгункі.
Структурныя падраздзяленні Станцыі Віцебск Полацк Наваполацк Вагонные депо Віцебскае вагоннае дэпо Полацкае вагоннае дэпо Лакаматыўныя дэпо Лакаматыўнае дэпо Віцебск Лакаматыўнае дэпо Полацк Дыстанцыі пуці Віцебская дыстанцыя пуці Полацкая дыстанцыя пуці Варапаеўская дыстанцыя пуці Дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Віцебская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі Полацкая дыстанцыя сігналізацыі і сувязі Іншыя прадрыемствы Віцебская дыстанцыя электразабеспячэння Віцебская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў Віцебская дыстанцыя ахоўных лесанасаджэнняў Віцебскі вагонны ўчастак Наваполацкая прамывачна-прапарачная станцыя Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Віцебскгрузсервіс Віцебская база (транспартная) Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Санаторый «Чыгуначнік» Культурна-спартыўны цэнтр Даччыныя прадпрыемствы Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Выдрэя” Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Улішыцы-Агра"
Начальнікі Віцебскага аддзялення Макараў Мікалай Акімавіч (1946-1966) Андрэеў Андрэй Рыгоравіч (1966-1969) Коўша Мікалай Лукіч (1969-1985) Халімоненка Віктар Васільевіч (1985-1990) Крылоў Мікалай Харытонавіч (1990-2000) Пахолкін Сяргей Яўгенавіч (2000-2012) Чванькоў Павел Міхайлавіч (2012-2015)
Літаратура История Белорусской железной дороги из XIX века в век XXI. / В.В. Яновская и др. - Минск: “Мастацкая літаратура”, 2012. – 955с. ISBN 978-985-02-1375-4. Железная дорога Беларуси: История и современность. В. Г. Рахманько, А. В. Бессольнов, В. А. Шоба и др. Под общей редакцией В. Г. Рахманько. — Мн.: ОДО «Триолета», 2001. — 488 с. ISBN 985-6533-02-3. Витебское отделение Белорусской железной дороги. Этапы развития. Исторический очерк 1866-2001/ С.Е. Похолкин и др. - Витебск: “Витебская областная типография”, 2001. Витебское отделение Белорусской железной дороги. Книга первая. Этапы развития, 1866-2012; исторический очерк. / А.И. Резанович и др. - Минск: “Белстан”, 2012. – 232 с. : ил. ISBN 978-985-6944-32-4.
Катэгорыя:Транспарт Віцебскай вобласці