Першамайск (, , да 1954 года — Сабакінцы, да 2011 года — Першамайская) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 54 км у напрамку на поўнач ад горада Шчучын, за 72 км ад Гродна, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы.

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Сабакінцы (пад назвай Заблоцце) датуецца 1540 годам, калі яны знаходзіліся ў трыманні Сымона Мацкевіча. У 1550 годзе паселішча перадалі ўцекачу з Маскоўскай дзяржавы Міхалу Сабакіну, ад прозвішча якога і ўтварылася новая назва. З даўніх часоў існавала царква, якая мела звон са славянскім надпісам (1506) і не менш старажытны цудоўны абраз Маці БожайІна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.. У 1676 кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Сабакінцам Магдэбургскае права, пацверджанае ў 1755 Аўгустам Сасам.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сабакінцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Станам на 1866 год у мястэчку было 8 будынкаў; уладанне нашчадкаў Кіпрыяна Шалевіча. На 1886 год — валасная ўправа, царква, школа (у 1886—1887 гг. 41 вучань), крама, карчма. З 1901 г. працавала аднакласая царкоўна-прыходская школа. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне Шалевічаў (346 дзесяцінаў зямлі).

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сабакінцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. Станам на 1921 год разам з фальваркам мястэчка лічыла 65 будынкаў. У 1931 годзе паселішча атрымала статус горада; дзейнічалі гмінная ўправа, касцёл, царква, пошта; кожны тыдзень адбываліся таргі.

У 1939 годзе Сабакінцы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (113 двароў) і хутар (10 двароў). 16 ліпеня 1954 г. савецкія ўлады перайменавалі Сабакінцы ў Першамайскую, а сельсавет у ПершамайскіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. Станам на 1 студзеня 2001 г. тут было 185 двароў.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1866 год — 116 чал., з іх 81 каталік, 26 праваслаўных, 9 іўдзеяўSobakińce // S. 939.; 1882 год — 178 чал.; 1886 год — 106 чал. XX стагоддзе: 1905 год — 163 чал.; 1921 год — 276 чал.; 1940 год — 490 чал. у вёсцы Сабакінцы, 59 чал. на хутары Сабакінцы; 2000 — 456 жыхароў, 182 двары. XXI стагоддзе: 2001 год — 443 чал.; 2019 год — 372 чал.

Інфраструктура Працуюць сярэдняя школа і бальніца.

Славутасці Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1918) Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (2-я палова XIX ст.)

Страчаная спадчына Сядзіба

Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну. Брацкая магіла партызан і ахвяр фашызму.

Крыніцы

Літаратура

— С. 308. Sobakińce // S. 939. Лаўрэш Леанід. Сабакінцы // Лідскі Летапісец 2020. 4(88). С. 22-42. // на pawet.net Спіс парафіян Сабакінскай царквы ў 1829 г. // Лідскі Летапісец 2020. 4(88). С. 22-42. // на pawet.net

Спасылкі

Катэгорыя:Першамайскі сельсавет (Шчучынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі