Украінская Праваслаўная Царква (УПЦ; , уласнае імя і афіцыйнае найменне ў рэестры: Кіеўская мітраполія Украінскай Праваслаўнай Царквы) — самакіравальная праваслаўная царква з правамі шырокай аўтаноміі ў складзе Рускай Праваслаўнай ЦарквыVIII. Самоуправляемые Церкви // Устав Русской Православной Церкви Статут Украінскай Праваслаўнай Царквы .
Гісторыя 27 кастрычніка 1990 года Архірэйскі сабор Рускай праваслаўнай царквы скасаваў Украінскі экзархат і заснаваў самакіравальную з правамі шырокай аўтаноміі Украінскую Праваслаўную Царкву. Разам з іншымі праваслаўнымі і грэка-каталіцкай цэрквамі Украіна, УПЦ лічыць сябе прамой спадчынніцай Кіеўскай мітраполіі X стагоддзя«Памеснай царквой з часоў святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра з’яўляецца Кіеўская Мітраполія. Сёння ў праваслаўным свеце яна называецца Украінскай праваслаўнай царквой і такой прызнаецца» (мітрапаліт Уладзімір (Сабадан) у інтэрв’ю агенцтву УНІАН )..
Паводле звестак Дзяржкамнацрэлігій станам на 1 студзеня 2010 года з'яўляецца найбуйнейшым ва Украіне рэлігійным аб'яднаннем паводле колькасці прыходаў і святароўСетка цэркваў і рэлігійных арганізацый ва Украіне станам на 1.01.2010 (Форма 1). Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасцей і рэлігій.
Пасля 15 снежня 2018 года, адзінай кананічнай праваслаўнай царквой у еўхарыстычных зносінах са Сусветным праваслаўем стала Праваслаўная царква Украіны, кананічны статус УПЦ (МП) застаецца нявысветленымУПЦ (МП) втратить право називатися українською після томосу Константинополя — Філарет — УНІАН, 22 чэрвеня 2018 Московський Патріархат буде існувати в Росії, а в Україні буде екзархат Російської Церкви, — Патріарх Філарет — РІСУ, 27 красавіка 2018 . Па канонах Сусветнага праваслаўя, пасля таго як Украіна атрымала Томас ад Канстанцінопальскага патрыярхату 6 студзеня 2019 года, Маскоўскі патрыярхат ва Украіне перастаў існаваць і страціў кананічнасцьМосковського патріархату в Україні більше не існує // Gazeta.ua, 6 лістапада 2018 «Тричі неканонічна» УПЦ (МП). Томос для України кардинально змінив ситуацію // Радіо свобода, 6 студзеня 2019 .
Пачынаючы з канца 2018 года, УПЦ (МП) перапыніла сувязь з Сусветнай праваслаўнай царквой, перапыніўшы еўхарыстычныя зносіны з усімі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі свету праз Рускую Праваслаўную Царкву Українське Православ'я: старі проблеми у новому сторіччі // Дзеркало тижня Константинопольський Патріархат і українські церковні проблеми // Центр Разумкова . УПЦ (МП), разам з РПЦ, пайшла на схізму () па выніках Сінода РПЦ у Мінску 15 кастрычніка 2018 года.
27 мая 2022 года на фоне ўварвання Расіі ва Украіну ў Кіеве адбыўся Сабор Украінскай Праваслаўнай Царквы, які асудзіў вайну, а таксама прыняў дапаўненні і змены ў СтатутПостанова Собору Української Православної Церкви від 27 травня 2022 року. Пастановай Сабора УПЦ прыняла рашэнне аб сваёй поўнай самастойнасці і незалежнасціtass.ru.
20 жніўня 2024 года Вярхоўная Рада Украіны забараніла Рускую праваслаўную царкву ва Украіне, прыняўшы Закон Украіны «Аб абароне канстытуцыйнага ладу ў сферы дзейнасці рэлігійных арганізацый». Украінскія рэлігійныя арганізацыі, афіляваныя з Рускай праваслаўнай царквой, будуць забаронены праз 9 месяцаў з моманту вынясення адпаведнай пастановы, калі гэтая рэлігійная арганізацыя не разарве адносіны з Рускай праваслаўнай царквой у адпаведнасці з праваслаўным кананічным правам.
Прадстаяцелі Прадстаяцелем з'яўляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны, які носіць тытул «Найблажэнны». З 17 жніўня 2014 года прадстаяцель Ануфрый (Беразоўскі).
Гл. таксама Пераход царкоўных грамад да ПЦУ
Спасылкі
Афіцыйны сайт