Юрый Уладзіміравіч Лі́ннік (, , Украіна — ) — савецкі матэматык. Акадэмік АН СССР (1964), замежны член Шведскай каралеўскай АН (1971). Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Сын У. П. Лінніка.

Біяграфія Закончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1938), у якім і працаваў (з 1944 прафесар). З 1942 года ў Ленінградскім аддзяленні Матэматычнага інстытута АН СССР.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэорыі лікаў, тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыцы. Сфармуляваў лімітныя тэарэмы для незалежных выпадковых велічынь і неаднародных ланцугоў Маркава, выканаў рад грунтоўных даследаванняў (рашэнне праблемы Варынга, дысперсійны метад у адытыўнай тэорыі лікаў, тэорыя ацэньвання і інш.).

Узнагароды і прэміі Герой Сацыялістычнай Працы (1969); Ленінская прэмія (1970); Дзяржаўная прэмія СССР (1947).

Творы Избранные труды. [Т. 1—2]. Л., 1979—81.

Літаратура  — С. 270. Академик Ю. В. Линник: Биобиблиогр. указ. — Л., 1975.

Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя