Му́рамшчына — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дабрылаўка, за 12 км у напрамку на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёскі Загор'е.

Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,17 км, даўжыня берагавой лініі 1,58 км. Плошча вадазбору 6,16 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, спадзістыя, на паўночным захадзе стромкія вышынёй да 16 м. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Зарастае ўмерана. Злучана ручаямі з азёрамі Белае і Сетаўскае.

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна