Ві́ктар Вальдэ́с і Арыба́с (, нар. , , Іспанія) — іспанскі футбаліст (брамнік) і трэнер. Больш за ўсё вядомы сваімі выступамі за «Барселону».

Клубная кар’ера Пачатак кар’еры Вальдэс нарадзіўся ў сям’і Агуэды Арыбас і Хасэ Мануэля Вальдэса. Мае двух братоў — старэйшага Рыкарда і малодшага Альвара. Трапіў у «Барселону» 1 ліпеня 1992 года з клуба «Пенья Сінка Копас». Але ўжо ў верасні з’ехаў з сям’ёй у Тэнэрыфэ і вярнуўся ў клуб толькі праз тры гады. У моладзевых структурах клуба Віктар праявіў сабе настолькі добра, што ўжо ў сезоне 2002/2003 быў пераведзены ў першую каманду.

Асноўны склад «Барселоны» На пачатку Вальдэс разглядаўся, як замена Раберта Банана, але ўжо ў канцы сезона пры трэнеры Радаміры Анцічы зрабіўся асноўным галкіперам клуба. У сезоне 2003/2004 замацаваў свой статус асноўнага брамніка. Правёўшы некалькі выдатных матчаў, дапамог «Барселоне» заняць другое месца. У наступным, чэмпіёнскім сезоне 2004/2005 «Барсы» правёў амаль усе матчы сваёй каманды, выйграўшы прыз Рыкарда Заморы. У сезоне 2005/06 дапамог «Барселоне» перамагчы другі раз запар у чэмпіянаце Іспаніі, а таксама выйграць другі раз у гісторыі Лігу чэмпіёнаў. У фінале спаборніцтва Вальдэс зрабіў некалькі выдатных сэйваў, і быў асабіста пахвалены трэнерам каталонцаў Франкам Райкардам пасля гульні. У гэтым сезоне, аднак, ён не заваяваў прыз Заморы, саступіўшы Санцьяга Каньісарэсу і пераможцу Хасэ Мануэлю Пінту. 17 мая 2007 года Вальдэс паўтарыў рэкорд Андоні Субісарэты, адстаяўшы ўвесь сезон без заменаў і не прапусціўшы аніводнай гульні. Нягледзячы на гэта, «Барселона» не здолела перамагчы ў чэмпіянаце Іспаніі трэці раз запар. Вальдэс трымае рэкорд клуба па сухіх хвілінах на еўрапейскай арэне. 1 красавіка 2008 года ён згуляў 250-ю гульню за «Барселону».

31 мая 2013 года Вальдэс аб’явіў аб тым, што не будзе прадоўжваць кантракт з «Барселонай».

26 сакавіка 2014 года падчас гульні з «Сельтай» Вальдэс парваў пярэдні крыжовы звязак і быў зменены. З-за гэта траўмы, Вальдэс прапусціў рэшту сезона і Чэмпіянат свету па футболе 2014. Меркаваны пераход Вальдэса ў «Манака» таксама быў сарваны з-за таго, што французскі клуб не захацеў падпісваць умову з траўмаваным іграком.

Апошнія гады У студзені 2015 года пасля поўнай рэабілітацыі іграка Віктар падпісаў 18-месячнае пагадненне з англійскім клубам «Манчэстэр Юнайтэд» у якасці рэзервовага брамніка суайчынніка Давіда дэ ХеаVictor Valdes: Man Utd sign former Barcelona goalkeeper. BBC Sport. Аднак, улетку Вальдэс пасварыўся ў галоўным трэнерам Луі ван Галам, з-за чаго не быў уключаны ў заяўку «Манчэстэр Юнайтэд» на новы сезон. Тым не менш, у летняе трансфернае акно ён так і не пакінуў клуб і заставаўся іграком манчэстэрцаў, хоць нават не трэніраваўся з камандай.

У студзені 2016 года было абвешчана аб арэндзе Вальдэса ў бельгійскім «Стандардзе»«Стандард» объявил об аренде Виктора Вальдеса. by.tribuna.com. У складзе льежскага клуба выйграў Кубак Бельгіі. У красавіку пакінуў «Стандард» па заканчэнні тэрміну арэнды, а 10 чэрвеня «Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў аб раставанні з Вальдэсам«Манчестер Юнайтед» расстался с Вальдесом и Пауэллом. by.tribuna.com.

7 ліпеня 2016 года падпісаў кантракт з «Мідлсбра», які вярнуўся ў англійскую Прэм’ер-лігуВиктор Вальдес перешел в «Мидлсбро». by.tribuna.com. Аднак па выніках сезона 2016/17 «Мідлсбра» зноў выбыў у Чэмпіёншып, і ў маі 2017 года Вальдэс пакінуў камандуВальдес покинул «Мидлсбро». by.tribuna.com. У жніўні 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыВиктор Вальдес завершил карьеру и откроет шоу, где будет интервьюировать футболистов. by.tribuna.com.

Трэнерская кар’ера У 2018 годзе атрымаў трэнерскую ліцэнзію Pro, працаваў у юнацкіх камандах аматарскага клуба «Мараталас» і «Барселоны». У маі 2020 года ўзначаліў клуб «Орта» з чацвёртага іспанскага дывізіёнаВиктор Вальдес возглавил клуб из 4-й лиги Испании. by.tribuna.com. Пакінуў клуб у студзені 2021 года.

Узнагароды «Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (6): 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013 Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2009, 2012 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (6): 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2006, 2009, 2011 Уладальнік Суперкубка Еўропы (2): 2009, 2011 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (2): 2009, 2011

«Стандард»: Уладальнік Кубка Бельгіі: 2016

Іспанія: Чэмпіён свету: 2010 Чэмпіён Еўропы: 2012

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона C Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона B Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Стандард Льеж Катэгорыя:Ігракі ФК Мідлсбра Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Іспаніі