Жэра́р Піке́ Бернабе́у (; нар. , Барселона, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2009—2018). На клубным узроўні вядомы па выступах за «Барселону». Чэмпіён свету ў складзе зборнай Іспаніі 2010 года і чэмпіён Еўропы 2012 года.

Клубная кар’ера

Раннія гады

Піке з’яўляецца ўнукам знакамітага былога віцэ-прэзідэнта «Барселоны», Амадора Бернабеу. З’яўляецца выхаванцам каталонскага клуба. Жэрар быў набыты «Манчэстэр Юнайтэд» 1 ліпеня 2004 года. Затым у сезоне 2006/07 адправіўся ў арэнду ў «Рэал Сарагоса».

«Манчэстэр Юнайтэд» Дэбют Піке ў стартавым складзе «Манчэстэр Юнайтэд» адбыўся ў матчы 3-га круга кубка Англіі супраць «Экстэра», які скончыўся ўнічыю. Ён таксама рэгулярна выступаў у камандзе рэзервістаў пад кіраўніцтвам Рыкі Сбраджыя.

У лютым 2005 года працягнуў кантракт з клубам да лета 2009 года. Згуляў свой першы матч і забіў першы гол у Лізе чэмпіёнаў 7 лістапада 2007 года ў паядынку супраць кіеўскага «Дынама» (4:0).

27 мая 2008 года Піке, так і не здолеўшы зайграць у «Манчэстэр Юнайтэд», заключыў кантракт з «Барселонай» на чатыры гады з сумай выкупу ў 50 млн еўра. Сума ўгоды паміж клубамі не выдаеццаPiqué comes back home . fcbarcelona.catПике близок к возвращению в «Барселону» . championat.ru.

«Барселона» У сваім дэбютным сезоне за «Барселону» першы матч Піке згуляў 13 жніўня 2008 года ў кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў УЕФА супраць польскай «Віслы», выйшаўшы на замену на 75 хвіліне замест Дані Алвіса. Той матч каталонцы перамаглі з лікам 4:0. Першы гол быў забіты Жэрарам 26 лістапада 2008 года ў гульні супраць лісабонскага «Спортынга» (2:5).

3 лістапада 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры пасля матча з «Альмерыяй» 5 лістападаФутбол. Чемпион мира и Европы Херард Пике объявил о завершении карьеры . pressball.by. У гэтым матчы выйшаў у стартавым складзе ў якасці капітана і быў пад авацыі заменены на 84-й хвіліне. З-за праблем са складам трапіў у заяўку «Барселоны» і на наступны матч 8 лістапада супраць «Асасуны», дзе застаўся на лаўцы запасных, а на 45-й хвіліне атрымаў чырвоную картку за спрэчку з арбітрам.

Міжнародная кар’ера Паспяховае выступленне за «Барселону» прыцягнула ўвагу настаўніка зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске, які выклікаў Піке ў зборную. Піке прыняў удзел у Кубку Канфедэрацыі, дзе Іспанія выступіла не занадта ўдала. На чэмпіянаце свету 2010 разам са сборнай стаў чэмпіёнам свету. На чэмпіянаце Еўропы 2012 года разам са зборнай Іспаніі стаў чэмпіёнам Еўропы.

Завяршыў кар’еру ў зборнай Іспаніі пасля чэмпіянату свету 2018 года.

Дасягненні

Клубныя «Манчэстэр Юнайтэд»: Чэмпіён Англіі: 2008 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2007

«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (8): 2009, 2010, 2011, 2013, 2015, 2016, 2018, 2019 Уладальнік Кубка Іспаніі (7): 2009, 2012, 2015, 2016, 2017, 2018, 2021 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (6): 2009, 2010, 2011, 2013, 2016, 2018 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2009, 2011, 2015 Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2009, 2015 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (3): 2009, 2011, 2015

Міжнародныя Іспанія: Чэмпіён свету: 2010 Чэмпіён Еўропы: 2012 Бронзавы прызёр Кубка канфедэрацый: 2009

Асабістае жыццё У лютым 2011 года стала вядома, што футбаліст ужо некалькі месяцаў сустракаецца з вядомай калумбійскай спявачкай ШакірайПике подтвердил, что встречается с Шакирой. Sports.ruПике и Шакира все-таки вместе. Gazeta.ruЖерар Пике и Шакира объявили дату свадьбы. Pinkfootball.ru. Пара мае двух дзяцей. У 2022 года стала вядома аб раставанні Піке і Шакіры.

Таксама Жэрар гуляе ў покер. На адным буйным покерным турніры, які праходзіў у Барселоне, Піке заняў 3-е месца і выйграў 40 950 еўраВсе, что вы хотели бы ўзнать о результатах сайдов EPT . Balaganoff.com. 20 лютага 2012 года Жэрар быў абраны асобай лініі адзення MangoЖерар Пике снова стал лицом бренда Mango. Pinkfootball.ru.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сарагоса Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе