Лацінская Швейцарыя () — зборная назва для шэрагу швейцарскіх кантонаў, у якіх выкарыстоўваюцца раманскія мовы. Калі больш дакладна, то абазначэнне «Лацінская Швейцарыя», супрацьпастаўленае паняццю «Германская Швейцарыя», распаўсюджваецца на абшчыны ці нават пэўныя гарады і вёскі, таму што ў Швейцарыі існуюць кантоны, дзе выкарыстоўваецца адразу дзве мовы.

Такім чынам, у складзе Лацінскай Швейцарыі вылучаюць Французскую Швейцарыю (Рамандыю, ), Італьянскую () і Рэтараманскую Швейцарыю (). Самай буйной па колькасці з’яўляецца франкамоўная частка, якая складае 20,4 % усяго насельніцтва і займае паўднёва-заходнія кантоны Жэнева, Во, Неўшатэль і Юра, а таксама часткова Берн, Вале і Фрыбур. Другой паводле насельніцтва з’яўляецца італьянскамоўная частка, якая займае кантоны Тычына і Граўбюндэн. Нарэшце, самая малалікая група, прызнаная канстытуцыйна, размаўляе на рэтараманскай мове і складае Рэтараманскую Швейцарыю (Граўбюндэн).

Спасылкі

Катэгорыя:Швейцарыя Катэгорыя:Раманскія мовы