«Усе мышы любяць цырк» — дзіцячы музычны спектакль, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Веранікай Буслаевай.
Прэм'ера адбылася 23 снежня 2014.
Гісторыя стварэння «Усе мышы любяць цырк» — рэжысёрскі дэбют актрысы РТБД Веранікі Буслаевай, якая таксама ёсць аўтарам сцэнарыя. У якасці рэжысёра Вераніка Буслаева выступіла з прапановы мастацкага кіраўніка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева, ужо маючы рэжысёрскі досвед па-за РТБД, збольшага ў якасці рэжысёра антрэпрызных дзіцячых спектакляў. Распавядаючы аб працы над спектаклем, аўтар згадвае сваё захапленне рэпрызамі Вячаслава Палуніна.
Сюжэт У закінутай грымёрцы старога цырку пасяліліся мышаняты, якія пасябравалі з лятучай мышшу, што жыла на гарышчы цырку. Аднак грымёрка прыйшлася даспадобы і двум пацукам. Сюжэт разгортваецца вакол таго, ці атрымаецца ў мышанятаў адваяваць свой нядаўна прыдбаны дом, а таксама выканаць даўнюю мару — стаць цыркавымі акцёрамі.
Сцэнічныя рашэнні У якасці дэкарацыяў выкарыстоўваецца шмат цыркавой атрыбутыкі. У спектаклі, апрача спеваў, танцаў і чытання вершаў, выконваецца шмат цыркавых трукаў.
Творчы склад Вераніка Буслаева — рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар сцэнарыя Аляксандра Грахоўская — кампазітар Марына Алекна — мастак-пастаноўшчык Вацлаў Валадзько — перакладчык
Дзеючыя асобы і выканаўцы Малыш — Максім Шышко, Ілля Ясінскі Шустрык — Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь Мыша — Марына Здаранкова, Ганна Семяняка Лятучая — , Надзея Цвяткова Пацук — Мікіта Залатар, Мікалай Стонька, Марат Вайцяховіч Пацучыха — Анастасія Баброва, Марыя Пятровіч
Спасылкі
Старонка спектакля на сайце РТБД Невероятная история про силу искусства: детский новогодний спектакль «Усе мышы любяць цырк» Почему мыши любят цирк
Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Спектаклі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі