__NOTOC__

14 жніўня — дзвесце дваццаць шосты (дзвесце дваццаць сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі thumb|right|150px|Кёльнскі сабор 1089: Імператар Генрых IV ажаніўся ў другі раз з Еўпраксіяй Усеваладаўнай, дачкой Усевалада Яраславіча. 1248: Пачалося будаўніцтва Кёльнскага сабора. 1385: У Крэўскім замку падпісаная персанальная унія паміж ВКЛ і Польшчай. 1775: Расійскі ўрад ліквідаваў Запарожскую Сеч. 1893: У Парыжы выдадзена першае ў свеце пасведчанне кіроўцы аўтамабіля. 1920: «Цуд над Віслай», пералом у савецка-польскай вайне, пачатак паражэнняў Чырвонай Арміі. 1928: У Мінску адбылася прэм’ера фільма «Кастусь Каліноўскі» 1945: Японскі імператар Хірахіта выдаў указ пра безумоўную капітуляцыю Японіі. 1947: Абвешчана незалежнасць Пакістана. 1975: У ЗША заснаваны прыватны дабрачынны Вялікалітоўскі фонд імя Льва Сапегі. 2008: Грузія абвясціла пра выхад з СНД. 2010: У Сінгапуры адкрыліся I Летнія Юнацкія Алімпійскія гульні.

Нарадзіліся thumb|right|150px|Джон Галсуорсі 1502: Пітэр Кук ван Альст, фламандскі мастак 1550: Ян Андрэй Красінскі, польскі гісторык 1742: Пій VII, Папа Рымскі 1777: Ганс Хрысціян Эрстэд, дацкі фізік 1814: Адольф Тыдэманд, нарвежскі мастак 1840: Рыхард Крафт-Эбінг, нямецкі псіхіятр 1860: Эрнэст Сетан-Томпсан, канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст (пам. 23.10.1946) 1867: Джон Галсуорсі, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1928: Ліна Вертмюлер, італьянскі рэжысёр і сцэнарыст 1938: Бені Мюлер, нідэрландскі футбаліст 1948: Бернд Штангэ, галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболу з 2007 года 1959: Мэджык Джонсан, амерыканскі баскетбаліст 1966: Хэлі Беры, амерыканская кінаактрыса 1981: Сяргей Сасноўскі, беларускі футбаліст 1983: Міла Куніс, амерыканская кінаактрыса 1984: Бенжамен Лаверн, французскі акцёр

Памерлі thumb|right|150px|Бертальд Брэхт 1204: Мінамота-но Ёрыіэ, сёгун 1433: Жуан I, кароль партугальскі 1464: Пій II, Папа Рымскі 1784: Натэніэл Хоўн (старэйшы), мастак 1900: Павел Шэйн, этнограф і фалькларыст (нар. 1826) 1941: Поль Сабацье, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1941: Максімілян Кольбэ, каталіцкі рэлігійны дзеяч (нар. 8.1.1894) 1956: Бертальд Брэхт, нямецкі пісьменнік, паэт, драматург 1958: Фрэдэрык Жаліо-Кюры, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1935) 1959: Эдуард Будзька, беларускі грамадскі дзеяч, паэт, публіцыст, настаўнік (нар. 22.3.1882) 1971: Канстанцін Юхневіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст (нар. 15.12.1896) 2004: Чэслаў Мілаш, польскі паэт і пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980) 2015: Сяргей Журавель, беларускі акцёр тэатра і кіно (нар. 1.6.1954) 2024: Джына Роўлендс, амерыканская актрыса

Святкуюць Макавей (Першы Спас) ва ўсходніх славян. Пакістан: Дзень незалежнасці. Парагвай: Дзень сцяга.

814